Марыё П’юза
пісьменьнік, сцэнарыст, журналіст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыё П’юза (па-ангельску: Mario Puzo; 15 кастрычніка 1920 — 2 ліпеня 1999) — амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, крытык, сцэнарыст і белетрыс.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх імігрантаў. Падчас Другой сусьветнай вайны служыў у частках ВВС ЗША ва Ўсходняй Азіі і Нямеччыне. Вучыўся ў Нью-Ёрскай Новай школе сацыяльных досьледаў і ў Калюмбійскім унівэрсытэце.
Прыкладна 20 гадоў працаваў у дзяржаўных установах ЗША і за граніцай. З 1963 году пачаў працаваць пазаштатным журналістам і зрабіўся прафэсійным літаратарам.
Першая кніга «Арэна сумраку» выйшла ў 1955 годзе. Дзеяньні раману адбываюцца ў пасьляваеннай Нямеччыне. У цэнтры сюжэту гісторыя каханьня амэрыканскага жаўнера Ўолтэра Москі, які чакаў на вяртаньне сваёй часткі дахаты, і нямецкай дзяўчыны Гэлы. Наступны раман «Шчасьлівая вандроўніца», выйшаў у 1965 годзе і прысьвячаўся нялёгкай долі італьянскіх мігрантаў у ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі.
Вядомасьць пісьменьніку прынёс выдадзены ў 1969 годзе раман «Хросны бацька» пра асновы і законы гонару італьянскай мафіі, карупцыю, гвалтоўнага і шляхетнага гангстэра дона Карлеонэ. У 1970-я раман зрабіўся бэстсэлерам. У 1972 годзе паводле раману быў зьняты фільм, сцэнар да якога напісаў сам П’юза.
Памёр літаратар ад сардэчнай недастатковасьці ў сваёй хаце ў Бэй-Шоры, Лонг-Айлэнд.
Ягоны раман «Амэрта» быў выдадзены ў 2000 годзе пасьля сьмерці, а раман — «Сям’я» (надрукаваны ў 2001 годзе) — скончыла Кэрал Джына, удава пісьменьніка.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads