Марыё дэ Андрадэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыё дэ Андрадэ (па-партугальску: Mário de Andrade, 9 кастрычніка 1893, Сан-Паўлу, Бразылія — 25 лютага 1945, Сан-Паўлу, Бразылія) — бразыльскі паэт, пісьменьнік, музыкавед, мастацтвазнавец, крытык і фатограф.
Адзін з заснавальнікаў бразыльскага мадэрнізму, ён фактычна стварыў сучасную бразыльскую паэзію сваёй публікацыяй «Paulicéia Desvairada» у 1922 годзе. У 1922 годзе арганізаваў разам з мастаком Эміліяну ды Калваканці Тыдзень сучаснага мастацтва ў Сан-Паўлу. Зьяўляўся чальцом авангарднай групы Пяцёра (Тарсыла ду Амарал, Аніта Малфаці, Освалд дэ Андрадэ, Мэноці дэль Пік'я). Марыё дэ Андрадэ аказаў велізарны ўплыў на бразыльскую літаратуру ў XX і XXI стагодзьдзях, ён быў піянэрам у вобласьці этнамузыкалёгіі, аказаўшы свой уплыў далёка па-за межамі Бразыліі.
У ягоны гонар названа найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу. Пра асабістае жыцьцё Марыё практычна нічога не вядома. Існуюць здагадкі, што ён мог быць гомасэксуалам[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads