Мар’ян Гумоўскі
польскі нумізмат і гісторык, прафэсар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мар’ян Гумоўскі (па-польску: Marian Gumowski; 30 верасьня 1881, Красьценка над Дунайцэм — 1 кастрычніка 1974, Торунь) — польскі нумізмат і гісторык, прафэсар. Аўтар «бібліі» польскага нумізмата — Падручніка польскай нумізматыкі (Podręcznik numizmatyki polskiej).
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1900—1919 — супрацоўнік Нацыянальнага музэю ў Кракаве. Рэдактар часопісу «Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» (1903—1919). У 1919—1932 дырэктар Вялікапольскага музэю ў Познані.
Быў сябрам камісіі па вяртаньні культурных каштоўнасьцяў з Савецкага Саюзу ў 1924—1925.
З 1946 — прафэсар унівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў Торуні. Аўтар каля 400 артыкулаў па геральдыцы, нумізматыцы, сфрагістыцы, гісторыі й мастацтве.
Гумоўскі шмат увагі ў сваіх працах прысьвяціў нумізматыцы і геральдыцы ВКЛ[3]. У 1921 годзе ў Варшаве была выдадзена актуальная збольшага і сёньня «Віленская мынца ў XVI і XVII стагодзьдзях» (Mennica Wileńska w XVI i XVII wieku).
Працы перакладаліся на нямецкую мову.
Remove ads
Працы
- Moneta złota w Polsce średniowiecznej. — Кракаў, 1912
- Podręcznik numizmatyki polskiej (Кракаў 1914)
- Pieczęcie królów polskich (Кракаў 1919)
- Mennica Wileńska w XVI i XVII wieku, Варшава, 1921
- Pieczęcie i herby miast wielkopolskich (Познань 1932)
- Najstarsze pieczęcie miast polskich XIII—XIV w (Торунь 1960)
- Pieniądz Gdański, 1814—1839б Гданьск 1960
- Sfragistyka (współautor, Варшава 1960)
- Dzieje mennicy toruńskiej, 1961
- Herby Miast Polskich, 1965
- Wspomnienia numizmatyka Кракаў (1965)
- Handbuch der polnischen Siegelkunde (Граз 1966)
- Wspomnienia numizmatyka, 1966
- Mennica gdańska Гданьск (1990)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads