Масковія (назва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масковія (назва)
Remove ads

Маско́вія (па-лацінску: Moscovia, па-расейску: Московия) — гістарычная назва Расеі й яе дзяржаўных утварэньняў[1]. Першапачаткова гэта была лацінская назва Масквы (для параўнаньня: па-лацінску: Varsovia, Kiovia) і Вялікага Княства Маскоўскага, пазьней у шэрагу дзяржаваў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы яна перайшла да адзінай Маскоўскай дзяржавы, утворанага вакол Масквы пры Іване III. Гэтая назва сустракаецца на многіх гістарычных картах XVI—XIX стагодзьдзяў, зробленых у Эўропе, да й пасьля перайменаваньня Маскоўскай дзяржавы ў Расейскую імпэрыю 22 кастрычніка 1721 году.[2][3][4]

Thumb
Герб Масковіі, «Стэматаграфія», 1702 год

Украінскі гісторык Мікалай Кастамараў лічыў, што актыўнае выкарыстаньне польскімі публіцыстамі назвы Масковія ў ХІХ стагодзьдзі тлумачыцца непрызнаньнем імі права Масковіі на назву «Русь» на землях Украіны й Беларусі.[5][6] Гэтая назва дагэтуль ужываецца ў маскоўскай літаратуры, асабліва гістарычнай.[7][8][9]

Remove ads

Выкарыстаньне

Украіна

Ужываньне іншакарэннага слова «Масковія» добра ўпісвалася ў культываваньне канцэпцыі, паводле якой Расея не мае дачыненьня да культурнай спадчыны Русі. У 1900 годзе ў Галічыне выйшла брашура Лонгіна Цэгельскага «Русь-Украіна й Маскоўшчына-Расея». У 1921 годзе была выдадзена (у 1936 годзе перавыдадзена) кніга ўкраінскага эмігранта ў Чэхаславаччыны Сяргея Шалухіна аб назвах Украіны, дзе ён даказваў, што «Масковія» заўсёды так называлася й скрала сваю назву «Русь» ў Украіны.[10] Падобнымі тэрмінамі апераваў і ўкраінскі эмігрант, нацыяналіст Павел Штэпа, які выдаў кнігі «Украінец і масквін. Дзьве супрацьлегласьці» (1959) і «Маскоўства» (1968).[11]

Ужо пасьля аднаўленьня незалежнасьці ва Ўкраіне была апублікаваная кніга «Украдзенае імя» Яўгена Наканечнага, у якой аўтар разьвіў ідэі Шалухіна. Акрамя таго, назва «Масковія» і «маскавіты», (нароўні з «Максель»)[12] пастаянна ўжываюцца ў адносінах да сярэднявечнай Расеі й маскальскіх у кнізе гісторыка Ўладзіміра Бялінскага «Краіна Моксель», за першы том якой ён атрымаў у 2011 годзе ўкраінскую нацыянальную. прэмію імя Івана Франко (выдаецца Дзяржаўным камітэтам тэлебачаньня й радыёвяшчаньня Ўкраіны) у намінацыі «Лепшая навуковая праца».[13]

Thumb
Герб Масковіі зь нямецкай «Вялікай гербавой кнігі, якая зьмяшчае гербы нямецкіх імпэратараў, эўрапэйскіх каралеўскіх і княжацкіх двароў…», 1583—1700 гг.

Некаторыя публічныя дзеячы пэрыядычна ўжываюць у сваіх выказваньнях слова Масковія. У 2015 годзе дэпутат ад Радыкальнай партыі Алега Ляшко Аксана Корчынская й дэпутат Андрэй Лозаў унесьлі ў Вярхоўную Раду Ўкраіны законапраект аб забароне прымяненьня да Расеі назвы Росія альбо Русь і выкарыстаньне замест гэтай назвы Московія.[14][15][16]

У сьнежні 2021 году дэпутаты Ровенскай[17] і Львоўскай[18] абласных радаў прынялі зварот да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага й Вярхоўнай Рады Ўкраіны з патрабаваньнем аднавіць гістарычную справядлівасьць і выкарыстоўваць назву Московія замест Росія й Російська Федерація.[19]

23 лістапада 2022 году на сайце прэзыдэнта Ўкраіны была разьмешчана пэтыцыя, у якой прапануецца замест Расейскай Фэдэрацыі выкарыстоўваць назву Маскоўская Фэдэрацыя, а замест Расеі — Масковія. Аўтарка пэтыцыі таксама падкрэсьліла, што афіцыйная зьмена назвы «дзяржавы-тэрарыста» зьяўляецца магутным інфармацыйным ходам на міжнародным узроўні.[20]

29 лістапада 2022 году пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісьліца заклікаў украінскіх урадоўцаў і парлямэнтарыяў прыняць закон, паводле якога Ўкраіна будзе афіцыйна называць Расейскую Фэдэрацыю Масковіяй. Ён прывёў прыклад Вугоршчыны, якая мае сваю назву Magyarország, але на розных мовах краіна называецца па-рознаму: па-ангельску — Hungary, па-нямецку — Ungarn, па-польску — Węgry; і з Аўстрыяй: краіна мае сваю назву Österreіch, але па-ангельску яна называецца Austrіa, а па-славацку — Rakúsko.[21][22][23] На наступны дзень нардэп ад «ЭЗ» Мікалай Княжыцкі падтрымаў прапанову аб вяртаньні Расеі гістарычнай назвы Масковіі на заканадаўчым узроўні.[24]

7 сьнежня 2022 году Івана-Франкоўская абласная рада зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны й Вярхоўнай Рады Ўкраіны з заклікам перайменаваць Расейскую Фэдэрацыю ў Масковію на дзяржаўным, афіцыйным, грамадзкім узроўнях, а таксама ў СЬМІ на тэрыторыі Ўкраіны. Расейцаў адпаведна зваць маскавітамі.[25][26]

14 лютага 2023 году пэтыцыя да прэзыдэнта Ўкраіны, апублікаваная 23 лістапада 2022 году, набрала неабходную для разгляду колькасьць подпісаў.[27][28][29]

10 сакавіка 2023 году пэтыцыя была разгледжана прэзыдэнтам Украіны, ён адзначыў, узьнятае пытаньне патрабуе ўважлівай прапрацоўкі як у плоскасьці гісторыка-культурнага кантэксту, так і ўлічваючы магчымыя міжнародна-прававыя наступствы. Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля з просьбай разам з навуковымі ўстановамі комплексна прапрацаваць перайменаваньне.[30][31] У Расейскай Фэдэрацыі на гэта востра адрэагавалі, прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава выступіла з заявай аб ператварэньні Ўкраіны ў «анты-Расею», а намесьнік старшыні Савета Бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў загаварыў аб «нацызьме» ва Ўкраіне.[32]

11 сакавіка 2023 году народны дэпутат, старшыня парлямэнцкага камітэта па пытаньнях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Мікіта Патураеў выказаў меркаваньне, што пытаньне перайменаваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне ня проста іміджавае, яно вельмі палітычна важнае.[33]

12 сакавіка 2023 году міністар культуры й інфармацыйнай палітыкі Аляксандар Ткачэнка адзначыў, што ідэя зьмены ва Ўкраіне назвы Расея на Масковію цікавая, але патрабуе дадатковай працы з экспэртамі, каб мець канчатковую гістарычную аснову для прыняцьця дастаткова «сур’ёзнага рашэньня».[34] Паводле яго словаў, Расея заўсёды спрабавала поўнасьцю завалодаць гістарычнай спадчынай Русі. Працэс перайменаваньня Расеі патрабуе шырокай камунікацыйнай падтрымкі, каб матывы рашэньня зразумелі, перш за ўсё, украінцы.[35]

13 сакавіка 2023 году сьпікер прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль адносіцца да прапановы аб перайменаваньні Расеі ў Масковію ва Ўкраіне «з усьмешкай», назваўшы гэта «бессэнсоўным кур’ёзам».[36][37]

Remove ads

Картаграфія

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads