Мастаўляны-Калёнія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мастаўля́ны-Калёні́я (па-польску: Mostowlany-Kolonia, на мясцовай беларускай гаворцы: Мостоўля́ны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Ялаўка).
Побач зь вёскай працякае рака Сьвіслач.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]). Невялікую частку населніцтва складаюць этніныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Яна Багаслова ў Мастаўлянах[4]).
Гісторыя
Мастаўляны-Калёнія знаходзіцца ў месцы былога фальварку, які ўваходзіў у склад мастаўлянскіх маёмасьцяў[5]. У міжваенны пэрыяд фальварак Мастаўляны, а пасьла Мастаўляны-Калёнія ўваходзіў у склад гміны Галынка Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 77 жыхароў (2 каталікоў, 71 праваслаўных і 4 габрэяў; 6 запісаных было палякамі, 70 беларусамі і 1 расейцам)[6]. З 1922 г. Мастаўляны-Калёнія пачалі разьвівацца як самастойная вёска, калі землі былога фальварку пачалі выкуплаць асаднікі з цэнтральнай Польшчы. Пасьля Другой сусьветнай вайны Мастаўляны-Калёнія былі далучаныя да гміны Міхалова. У 1946 г. пражывала тут 462 чалавек, але пасьля правядзеньня мяжы на Сьвіслачы асаднікі пачалі пакідаць вёску (колькасьць населніцтва паміж гадамі 1945 і 1995 зьменшылася на 77,7%)[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads