Масіма Марацьці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масіма Марацьці
Remove ads

Масі́ма Мара́цьці (па-італьянску: Massimo Moratti; нар. 16 траўня 1945 году) — італьянскі нафтапрамысловец, суўладальнік заснаванай яго бацькам Анджэлё Марацьці карпарацыі «Сарас С.П.А» (Saras SpA), уладальнік і прэзыдэнт (1995—2004 і з 2006 году) футбольнага клюбу «Інтэрнацыянале» (Мілян).

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Сям’я

Масіма Марацьці — чацьверты сын італьянскага прамыслоўца, уладальніка і прэзыдэнта (1955—1968) «залатой эры» «Інтэру» Анджэлё Марацьці. Жанаты з Эміліяй Бос, мае пяцярых дзяцей. Жонка яго брата Джанмарка, Летыцыя Марацьці — мэр Міляну.

Інтэрнацыянале

За час кіраўніцтва Масіма Марацьці футбольным клюбам «Інтэр» клюб станавіўся:

У цэлым дзейнасьць Марацьці як прэзыдэнта «Інтэру» ацэньваецца вельмі неадназначна. З аднаго боку ён, без сумневу, заўзятар нумар адзін і моцна ўлюблёны ў сваю каманду. Ён ніколі нічога не шкадаваў для яе. Дзякуючы яму ў камандзе гулялі сусьветныя зоркі — Раналда, Адрыяна Лейтэ Рыбэйра, Крыстыян Віеры, Луіш Фігу, Хуан Сэбастыян Вэрон. Але зь іншага боку часьцяком яго дзеяньня выглядалі не зусім прафэсійна. Куплі гульцоў за любыя грошы выглядалі вельмі хаатычна. З 1995 году ў Інтэр было ўкладзена ад 750 да 900 мільёнаў эўра. Часам купляліся гульцы, якія зусім не пасавалі камандзе, і, наадварот, прамым канкурэнтам аддаваліся гульцы, якія вельмі ўдала раскрываліся на новым месцы (Андрэа Пірлё, Клярэнс Зээдорф).

Гэтак жа вельмі часта не ўдавалася Марацьці спрацавацца з трэнэрамі. Посьпехі, такія як Рабэрта Манчыні або Жузэ Маўрыньню, суседнічалі з праваламі — Марчэльлё Ліпі або Эктар Купэр.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads