Матыяс Гінтэр

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Матыяс Гінтэр
Remove ads

Матыяс Люкас Гінтэр (па-нямецку: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994 году, Марх, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Фрайбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

21 студзеня 2012 году Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбургу» ў матчы супраць «Аўгсбургу», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай гульні Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым гульцом у гісторыі клюбу з Брайсгаў, якія забілі гол у матчах Бундэсьлігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасьля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафэсійны кантракт[3]. У сэзоне 2012—2013 гадоў замацаваўся, як лідэр «Фрайбургу», пасьля гэтага сэзону застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да гульца з боку «Баварыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў адным з найлепшых абаронцаў Бундэсьлігі, і атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Нямеччыны.

17 ліпеня 2014 году Гінтэр перайшоў у дортмундзкую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 году[4], па неафіцыйных зьвестках сума трансфэру склала каля 10 млн эўра.

Remove ads

Дасягненьні

«Барусія» Дортмунд:

Нямеччына:

Прыватныя:

  • Прыз Фрыца Вальтэра (да 18 гадоў): 2012[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads