Мат’ё Вальбуэна

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мат’ё Вальбуэна
Remove ads

Мат’ё Вальбуэна́ (па-француску: Mathieu Valbuena; нар. 28 сьнежня 1984 году, Бруж, Францыя) — францускі футбаліст грэцкага клюбу «Алімпіякос Б». Ёсьць атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасьцю, тэхнічнымі здольнасьцямі й чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі ровар» (франц. Le Petit Vélo)[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

Раньнія гады

Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафэсійным клюбе «Бардо». Пасьля двух сэзонаў знаходжаньня з клюбам ён далучыўся да аматарскага клюбу «Лянгон-Кастэ» ў пяты дывізіён францускага футболу. У 2004 годзе далучыўся да клюбу «Лібурн-Сэн-Сюр», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне францускага футболу.

У сэзоне 2006 году клюб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы гульцом году лігі, што зацікавіла некалькіх прафэсійных клюбаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсэль

9 чэрвеня 2006 году Вальбуэна падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт пасьля ўзгадненьня зь пераходам у клюб «Алімпік» з Марсэлю. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб 15 ліпеня 2006 году ў матчы трэцяга раўнду Кубка Інтэртота супраць украінскага клюбу «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клюб у розыгрышы францускае лігі 19 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Валянсьену», выйшаўшы на зьмену[7]. 19 траўня 2007 году Вальбуэна забіў свой ​​першы прафэсійны гол у матчы супраць клюбу «Сэнт-Эт’ен», а ягоная каманда перамагла ў той сустрэчы зь лікам 2:1.

«Дынама» Масквa

2 жніўня 2014 году Вальбуэна падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама», за які расейцы выклалі 6 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў, выйшаўшы на замену ў матчы супраць маскоўскага «Спартаку» 10 жніўня 2014 году, у якім «Дынама» прывала паразу зь лікам 1:2. 13 жніўня Мат’ё выйшаў у асноўным складзе ў матчы супраць «Уфы» і дапамог клюбу ў абодвух галах, матч скончыўся перамогай маскавітаў зь лікам 2:0.

Remove ads

Кар’ера ў зборнай

Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым ня менш, пасьля ягоных уражлівых выступаў у «Марсэлі», ён быў удастоены закліку да нацыянальнай каманды трэнэрам Раймонам Дамэнэкам на матчы супраць зборных Ангельшчыны й Малі ў сакавіку 2008 году[9], але з-за траўмы Мат’ё быў вымушаны прапусьціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў траўні 2010 году, калі ён быў уключаны ў папярэдні сьпіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце сьвеце па футболе ў ПАР[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Марсэль»:

  • Чэмпіён Францыі: 2010
  • Уладальнік Кубка лігі Францыі: 2010, 2011, 2012
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011

«Алімпіякос»:

Асабістае жыцьцё

Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бружэс у дэпартамэнце Жыронда, ягоную маці клічуць Брыджыт, а бацьку — Карляс[11]. Ён мае гішпанскае паходжаньне праз свайго бацьку, які родам з гораду Вальядалід.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads