Мат’ё Дэбюшы
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мат’ё Дэбюшы (па-француску: Mathieu Debuchy; нар. 28 лістапада 1985 году, Фрэтэн, Францыя) — колішні францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.
Remove ads
Клюбная кар’ера
«Ліль»
Мат’ё з раньняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сыстэме «Лілю», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасьля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2003—2004 гадоў. Ён атрымаў нумар 33. Ягоны дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 году ў матчы супраць клюбу «Мэц», у рамках чэмпіянату Францыі[2].
«Ньюкасл Юнайтэд»
4 студзеня 2013 году Дэбюшы перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 году, за неназваную суму, але як паведамляецца за францускага абаронца ангельцы выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3][4]. Мат’ё дэбютаваў у складзе новага клюбу 12 студзеня 2013 году ў матчы супраць «Норыдж Сіці»[5]. Свой першы гол за новы клюб забіў у гасьцявым матчы супраць «Сандэрлэнда» 27 кастрычніка 2013 году, зраўняўшы лік пасьля першага тайма, аднак клюб ўсё ж такі трываў паразу зь лікам 2:1.
«Арсэнал»
17 ліпеня 2014 году Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Як мяркуецца, гэты трансфэр каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. У новым клюбе Мат’ё атрымаў кашулю з нумарам 2. Дэбютаваў у складзе «кананіраў» 10 жніўня ў матчы на Супэркубка Ангельшчыны, дзе «Арсэнал» атрымаў перамогу зь лікам 3:0 над клюбам «Манчэстэр Сіці».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
5 жніўня 2010 году Мат’ё быў выкліканы ў асноўную зборную Ляранам Блянам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі 11 жніўня 2010 году[7].
2 кастрычніка 2011 году атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матчу атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мат’ё згуляў свой першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Альбаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі зь лікам 3:0[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 2004
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads