Бутрымовічы
польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутрымо́вічы, Бутры́мы — шляхецкі род гербу «Тапор» у Вялікім Княстве Літоўскім.
Прозьвішча

Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[4], Rimboto[5]) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[11]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[12] (тое ж, што і Рымбут).
Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].
Remove ads
Гісторыя
Упамінаюцца ад XIV стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі валодалі Жырмунамі каля Ліды ды іншымі. У XVIII стагодзьдзі частка роду перасялілася ў Пінскі павет, дзе пражывалі да 1939 году.
Найбольш вядомыя
Бутрым Совіч (? —1382), пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы паводле падазрэньня ў забойстве лідзкага дзяржаўцы Вайдылы.
- Бутрым Савічэвіч (у каталіцтве Ян; ? — паміж 1426 і 1428), у канцы XIV—XV ст. разам зь іншымі баярамі паручыўся перад Ягайлам за Братошу Кайлутовіча. У 1410 годзе езьдзіў паслом ад вялікага князя Вітаўта ў Прагу. Маршалак двору Вітаўта ад 1412 году, адначасна ў 1422 годзе намесьнік смаленскі. Браў удзел у складаньні Гарадзельскае вуніі, тады атрымаў герб «Тапор». У 1414 годзе ў час паходу на Прусію патрапіў у крыжацкі палон.
- Юры, у маладосьці навучаўся ўзамежжы. Маршалак двору Вітаўта ў 1428—1429 гадох, намесьнік слонімскі й зьдзітаўскі каля 1440 году.
Ян, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, валодаў маёнткамі ў Пінскім павеце.
- Аляксандар (1804—1839)
Францішак Ксавэр, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1791—1793 гадох
Якуб (каля 1710 — ?), ж. — Настасься (каля 1720 — ?)
- Алёйзы Юзаф, харужы ў войску ВКЛ у 1780—1784 гадох, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1784—1788 гадох
- Матэвуш (1745—1814), дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ж. — Крыстына Лях-Шырма (? — па 1817)
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
- Напалеон Орда (1807—1883), мастак
- Ксавэр (1777—1810)
- Рышард (1779—1862), судзьдзя Пінскага павету, ж. — Фэліцыя Радзевіч
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads