Мачакаменная хвароба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мачакаменная хвароба — утварэньне аксалатных, уратных і фасфатных[1] камянёў у органах мачавой сыстэмы(en), а менавіта ў нырках, мачаточніках(en), мачавіку і мачаспуску, што парушае рух брулёў і вядзе да запаленьня адпаведных органаў. У Беларусі да 40% ложкаў ва ўралягічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненьні. У Японіі, Ісьляндыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі мачакаменная хвароба амаль не сустракаецца[2].
Remove ads
Папярэджаньне
Разьвіцьцё хваробы папярэджвае кіпячэньне вады дзеля зьмяншэньня ўтрыманьня вапня, выкарыстаньне ў якасьці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыцьцё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусьніцаў.
Чыньнікі
Хваробе спрыяе маларухомы лад жыцьця(en), схільнасьць да малочных вырабаў пры гастрыце і язьве страўніка, піцьцё багатай на вапень сырой вады, сьпякотнае надвор'е, хваробы парашчытападобных(en) залозаў(be) і тонкай кішкі, падагра.
Праявы
Хвароба суправаджаецца нырачнай колікай(en), ванітамі(be), успушваньнем(en) жывата і разладам мачаспусканьня[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads