Вінаград (ягада)
плод расьліны роду вінаград From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінагра́д — садавіна расьлінаў роду вінаград, якая ў сьпелым выглядзе ўяўляе сабой салодкія ягады. Зьяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама ён можа быць выкарыстаны для вырабу сочыва, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі й алею зь вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты ягонай перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасьцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфэроід.

Remove ads
Гісторыя
Вырошчваньне фіялетавага вінаграда паўстала 6000—8000 гадоў таму ў Цэнтральнай Азіі[1]. Тэхналёгія вырабу віна паўстала крыху пазьней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на пладох вінаграду, прыводзяць да браджэньня, і ў выніку атрымоўваецца алькагольны напой. Самыя раньнія археалягічныя зьвесткі пра дамінуючае становішча вінаробства ў чалавечай культуры датуюцца 6000 гадоў да н. э. у Грузіі[2][3][4]. Першыя сьляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Пэрсіі ў Армэніі каля 4000 гадоў да н. э.[5] Да IX стагодзьдзя н. э. горад Шыраз, як вядома, вырабляў некаторыя зь лепшых вінаў на Блізкім Усходзе. Такім чынам, мяркуецца, што чырвонае віно сыра было названа ў гонар Шыразу[6]. Старажытныя эгіпецкія герогліфы зафіксавалі факт вырошчваньня фіялетавага вінаграду ў Эгіпце. Пасьля вінаград меў распаўсюджаньне у Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі й Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу й дзеля вырабу зь яго віна[7]. Пазьней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы, і ў рэшце рэшт патрапіў у Паўночную Амэрыку.
Рымскі навуковец Марк Порцыюс Катон прывёў сьпіс вядомых гатункаў вінаграду, апісваеаў прылады, якія выкарыстоўваюцца для абрэзкі вінаграду й як захоўваць віно. Ён адзначаў, што вінаград стаў дамінуючай культурай у Старажытным Рыме. Сельскагаспадарчая праца рымскага навукоўца-энцыкляпэдыста Марка Тэрэнцыюса Варона, у якой выкладзены некаторыя спосабы высадцы вінаграду, догляд за ім, апрацоўка глебы на вінаградніках. Аўтар рэкамендаваў высаджваць вінаград на паўднёвых схілах. У творы рымскага пісьменьніка й агранома Люцыюса Юніюса Мадэрата Калюмэльлі «Пра сельскую гаспадарку» ў 12 кнігах, то бок сельскагаспадарчай энцыкляпэдыі старажытнасьці, было апісана 50 найболей каштоўных гатункаў вінаграду й адзначалася, што ў розных рэгіёнах маюцца свае гатункі. Аўтар апісваў форму й памеры гронкі й ягадаў, іхны смак і прыдатнасьць да вытворчасьці віна.
У Паўночнай Амэрыцы мясцовыя гатункі вінаграду, якія належаць да розных відаў роду вінаград (лац. Vitis), распаўсюдзіліся ў дзікай прыродзе па ўсім кантынэнце й уваходзілі ў рацыён многіх індзейцаў, але раньнія эўрапейскія каляністы лічылі яго непрыдатным для вытворчасьці віна. У XIX стагодзьдзі Эфраім Бул зь места Канкэрду, штат Масачусэтс, вырошчваў насеньне зь дзікіх лаз Vitis labrusca, каб стварыць гатунак вінаград канкорд, які стаў важнай сельскагаспадарчай культурай у ЗША[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads