Маўрыцыё Пэдэцьці

італьянскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Маўрыцыё Пэдэцьці
Remove ads

Маўрыцыё Пэдэ́цьці (па-італьянску: Mauritio Pedetti) (нар. 13 кастрычніка 1719, Казаска-д'Інтэльві, Правінцыя КомаЛямбардыя, Італія 14 сакавіка 1799, Айхштэт, Баварыя, Нямеччына) — італьянскі архітэктар позьняга барока[1].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Thumb
Інтэр'ер касьцёла езуітаў у Нясьвіжы, «Каструм Далорыс». Гравюра Гірша Ляйбовіча па малюнку Маўрыцыё Пэдэцьці. Сярэдзіна XVIII ст.
Remove ads

Біяграфія

Бацькамі Маўрыцыё Пэдэцьці былі разьбяр па мармуры Франчэска Джуліян Пэдэцьці й Джаванна Катарына, народжаная Катарына Рэцьці. Дзедам Пэдэцьці па матчынай лініі быў архітэктар Лярэнца Рэцьці, будучы прафэсійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям’я пераязджае ў Мангайм. Будаўнічаму мастацтву Пэдэцьці навучыўся ў Людвігсбургу, дзе ў 1731 годзе разам са сваім стрыечным братам Даната Джузэпэ Фрызоні ўдзельнічаў у будаўніцтве замка. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаваньні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праэктуе царкву сьвятога Гумберта ў Мюнхэне[1].

У 1739-1741-х гадах Пэдэцьці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Пасьля замежнага падарожжа пачынае самастойную працу. Ён перабудоўвае рэзыдэнцыю архібіскупа ў Брусэлі, а пасьля яго нечаканай сьмерці ў 1743 г. адпраўляецца ў Парыж. У 1745 г. Пэдэцьці знаходзіцца пры двары дацкага караля Хрысьціяна IV у Капэнгагене, а ў 1746 г. пераяжджае ў Дрэздэн. Там ён, паводле ліста ад 3 чэрвеня 1746 г., прапанаваў свае паслугі князю Міхалу Казіміру Радзівілу, падпісаўшы зь ім кантракт. Пэдэцьці правядзе ў Вялікім Княстве Літоўскім у Нясьвіжы чатыры гады, дзе працаваў у 1746—1750 гадах. Тут ўдзельнічае ў будаўніцтве летняга палаца «Кансаляцыя» ў Альбе, а таксама ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага касьцёла Божага Цела і пабудаваў капліцу ў ягоным двары[2].

« Маўрыцыё Пэдэцьці быў аўтарам архітэктурнай перабудовы інтэр'ера, праэктаў алтароў, перспэктыўнага разьмяшчэньня жывапісу на зводах касьцёлу. Праца яго ў Нясьвіскім езуіцкім касьцёле Боскага Цела можа быць пададзена як адно са зьвён гісторыі позьняга барока Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай XVIII ст., якое разьвівалася на грунце італьянскіх узораў маляванай архітэктуры, часткова францускіх дэкаратыўных формаў, ператвораных нямецкім барокава-ракайльным мастацтвам. Яму атрымалася прапанаваць мастакам унікальны варыянт «маляванай архітэктуры» прасторы памяшканьняў у такіх ракурсах, што стваралісь эфэкты рухомай прасторы, якая пашыраецца й адчыняе бязьмежныя нябёсы. Кожная сцэна росьпісу прадумана атрымала сваё месца, дакладна падкрэсьліваючы й не хаваючы складанай архітэктурнай канструкцыі будынку касьцёла. »

Вольга Бажэнава, [3]

Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Пэдэцьці вяртаецца ў Нямеччыну, дзе пабудаваў шэраг будынкаў у Айхштэце й там працаваў да 1799 г.

Remove ads

Архівы

Захаваліся лісты Маўрыцыё Пэдэцьці, што захоўваюцца ў Архіве старажытных актаў у Варшаве. Яны датаваны 3 чэрвеня 1746 г. (з Дрэздэна), 17 красавіка 1747 г. і 12 сьнежня 1748 г. (зь Нясьвіжа), 14 верасьня 1751 г. (з Айхштэта)[4].

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads