Гірш Ляйбовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гершак (Гірш, Гершка, Гіршак) Ляйбо́віч (Hirsz; Herszek; Herszko; Hirszek) Leybowicz (Lejbowicz) — (нар. ?, Сакаль, Львоўская вобласьць, Украіна — † пасьля 1786, Мір/Нясьвіж?) — гравёр і ювелір[1][2]. У сярэдзіне XVIII ст. вырабляў медзярыты ў Нясьвіскай друкарні князёў Радзівілаў і Віленскай езуіцкай друкарні.

Remove ads
Жыцьцяпіс
Гірш Лейбовіч нарадзіўся ў габрэйскай сям'і Лейбы Жыскялёвіча. Пра яго дзяцінства й адукацыю нічога не вядома. Верагодна ён быў самавукам і пайшоў па сьлядах свайго бацькі й вядомы ў якасьці гравёра па медзі. Увесну 1747 г. Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» запрасіў бацьку й сына ў свой палац у Міры, каб падрыхтаваць альбом сямейных партрэтаў і адпаведны кантракт быў заключаны ў Міры паміж імі 16 кастрычніка 1747 году[3][4][5].
Remove ads
Творчасьць

Па праекту й малюнку архітэктара Маўрыцыё Педэці ў 1747 годзе выканаў гравюру інтэр'ера касьцёла езуітаў у Нясьвіжы й катафалк «Каструм Далорыс» з часовым архітэктурным аздабленьнем пахавальнай цырымоніі жонкі Караля Станіслава Радзівіла княгіні Ганны Кацярыны Радзівіл (1676-1746) для кнігі пахавальных прамоў надрукаванай у Вільні ў 1750 годзе. Названая выява і зьявілася іканаграфічным грунтам для параўнальнага аналізу й вызначэньня стылю Маўрыцыё Педэці[6][7].
Награвіраваў эксьлібрысы для нясьвіскай бібліятэкі ў трох версіях і фарматах, гербы Радзівілаў зьмешчаных ў кнігах «Артыкулы ваенныя» (1754) і «Выявы роду князёў Радзівілаў» (1758), карту літоўскай правінцыі бэрнардынаў (Братоў меншых абзэрвантаў) з малюнкамі выглядаў кляштароў і выявамі сьвятых Бернарда й Казімера. Апошні задакумэнтаваны твор Гіршы Ляйбовіча — дэкарыраваньне саркафагаў Радзівілаў у крыпце езуіцкага касьцёла ў Нясьвіжы. Драўляныя труны былі абабіты меднымі гравіраванымі дошкамі з надпісамі й арнамэнтам.
Найважнейшай працай Ляйбовіча была выкананьне партрэтаў (медзярытаў) роду князёў Радзівілаў (ад 1346 да 1758 году) для альбома надрукаванага ў Нясьвіжы накладам 50 асобнікаў у 1758 годзе Марцінам Вобам (па-лацінску: «Icones Familiae Ducalis Radivilianae»...). Да 1756 году Гірш з бацькам па кантракту зрабілі 90 партрэтаў і па-за кантрактам яшчэ 15 партрэтаў. Першы партрэт Вайшунда і апошні Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» маюць подпісы Ляйбовіча. Партрэтная творчасьць Ляйбовіча характарызуецца імкненьнем да найбольшай дакладнасьці ў адлюстраваньні прадстаўленых асоб і зьяўляецца ў галіне графікі эквівалентам тыповага правінцыяльнага «сармацкага» жывапісу XVIII-га стагодзьдзя.
- Гравюры Гірша Ляйбовіча
- Вайшунд. Гравюра Гірша Ляйбовіча. XVIII ст.
- Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку». Гравюра Гірша Ляйбовіча. XVIII ст.
У 1772 годзе ўвесь медзярыт быў вывезены зь Нясьвіжа ў Санкт-Пецярбург разам з 20 000 тамамі бібліятэкі Радзівілаў. Расейскі археоляг, нумізмат і калекцыянэр эксьлібрысаў Юліус Багдановіч Івераж (1823-1900) выкупіў пласьціны й у друкарні Імпэратарскай акадэміі навук ён надрукаваў паўторнае выданьне, у абмежаванай колькасьці копій. Потым ён ахвяраваў медзярыт Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, дзе можна была набыць новыя адбіткі зь іх. Вядома, што ў 1922 годзе ў рамках Рыскай дамовы шэраг аб'ектаў быў перададзены ў Польшчу з Савецкага Саюзу, сярод якіх таксама былі выгравіраваныя 72 пласьціны зробленыя Ляйбовічам, і яны захоўваюцца ў катэдры Іконаграфічных калекцый Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве[8].
Remove ads
Кнігапіс
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads