Мглінскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мглінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мглін.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 1120 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Варануса.
Гісторыя
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Мглінскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, у 1966 годзе — аднавілі.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 21,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 8,2 тыс. Усяго налічваецца 131 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 12 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
- Мглінскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы:
- Асколкаўскае сельскае паселішча
- Белаводзкае сельскае паселішча
- Вельжыцкае сельскае паселішча
- Ветлеўскае сельскае паселішча
- Высоцкае сельскае паселішча
- Краснакасароўскае сельскае паселішча
- Малодзькаўскае сельскае паселішча
- Новараманоўскае сельскае паселішча
- Новачашуйкаўскае сельскае паселішча
- Сакалоўскае сельскае паселішча
- Сімонтаўскае сельскае паселішча
- Шумараўскае сельскае паселішча
Remove ads
Славутасьці
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Высокае
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў с. Курчычы
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Лугавец
- Сядзібна-паркавы комплекс Дуніных-Баркоўскіх і царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Новая Раманоўка
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў с. Разрытае
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Мглінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads