Іван Антановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Іва́навіч Антано́віч (1937; в. Дамашы, цяпер Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі палітык і дыплямат. Доктар філязофскіх навук (1973), прафэсар (1977), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1959 г. малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту філязофіі і права (ІФП) Акадэміі навук БССР. З 1967 г. загаднік рэдакцыяй філязофіі і права Беларускай савецкай энцыкляпэдыі. У 1969—1974 гг. супрацоўнік сакратарыяту ААН у Нью-Ёрку (ЗША). З 1974 г. лектар ЦК КПБ, выкладнік БДУ. Быў Пастаянным прадстаўнікам Беларускай ССР пры ЮНЭСКА (1976—1977). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1980—1985).
26 чэрвеня 1993 г. выступіў у якасьці аднаго з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці. 18 верасьня 1995 году прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[1], 13 студзеня 1997 году сам заняў пасаду Міністра [2]. Адначасна меў расейскае грамадзянства[3]. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 сьнежня 1998 году, калі быў адстаўлены[4].
1 красавіка 1997 году ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны [5].
Пасьля заканчэньня дзяржаўнай службы пераехаў на працу ў Маскву[6].
Remove ads
Погляды
Іван Антановіч лічыць, што польская мова для Беларусі — чужая. Між іншым асудзіў прысутнасьць польскамоўных надпісаў у касьцёле Сымона і Алены ў Менску[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads