Мечыслаў Карловіч
польскі кампазытар беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент. Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім песьням і сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве. Мечыслаў зь дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасьці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаньнем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар. Апошнія гады жыцьця правёў у мястэчку Закапанэ. Сымфанічная паэма Карловіча пад назвай «Літоўская рапсодыя» цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мэлёдыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сымфанічнай паэме «Адвечныя песьні». Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads