Минскій листокъ
газэта, якая выдавалася ў Менску з 1886 па 1902 год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ми́нскій листо́къ» — (па-беларуску: «Мінскі лісток») — грамадзка-літаратурная газэта. Выдавалася з 2 красавіка 1886 году да 31 кастрычніка 1902 году. Першая прыватная газэта ў Менску.
Remove ads
Гісторыя
Заснавальнік і выдавец I. П. Фацінскі. Выдаўцамі ў розны час былі I. П. Сілініч, В. М. Шчагляцьеў, К. I. Зіноўеў, М. П. Мысаўской, рэдактарамі — М. А. Іваноў, А. Я. Мацкевіч, С. М. Мацьвееў, К. І. Зіноўеў, Ф. Ф. Каменскі, Я. А. Фідлер, М. П. Мысаўской. Кіраўнікі газэты дапускалі памяркоўную апазыцыю да царызму, некаторыя зь іх (Зіноўеў, Мысаўской) прытрымліваліся больш радыкальных, народніцкіх поглядаў, за што газэта падвяргалася адміністрацыйным спагнаньням з боку цэнзуры, губэрнскімі й цэнтральнай уладамі, а з 27 лютага 1897 яе выхад прыпынены на 8 месяцаў. Адна з прэтэнзіяў — матэрыялы на беларускай мове.
Выходзіла з рознай пэрыядычнасьцю: з 1886 па 1896 — 2 разы на тыдзень, з 1896 па 1898 — штодзённа, з 1898 па 1902 — 3 разы на тыдзень і ў 1902 — 4 разы. №№: 1886, № 1 (2 красавіка) — 73; 1887, № 1—101; 1888, № 1—102; 1889, № 1—101; 1890, № 1—103; 1891, № 1—104; 1892 — невядома; 1893, № 1—105; 1894—1895 па 103 нумары ў год; 1896, № 1—197; 1897, № 1—17; 1898, № 1—146; 1899—1900 па 155 нумароў у год; 1901, № 1—161; 1902, № 1—205 (31 кастрычніка)[1][2].
Газэта мела грамадзка-літаратурны характар і рабіла ўхіл на асьвятленьне мясцовых навінаў Паўночна-Заходняга краю. Выхад газэты быў спынены ў 1902 годзе, ейнай пераемніцай стала газэта Северо-Западный край — Фацінскі прадаў «Минскій листокъ» М. Мысаўскому за 5 тысяч рублёў[3].
Remove ads
Зьмест газэты
Асьвятляла мясцовае жыцьце, падзеі ў краіне й за мяжой, сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства жыхароў, дзейнасьць грамадзкіх дэмакратычных арганізацый. Зьмяшчала агляды расейскіх кніг і часопісаў прагрэсіўнага кірунку, прапагандавала дэмакратычныя й рэалістычныя традыцых расейскай літаратуры й мастацкай культуры, рэцэнзія на кнігу Ў. I. Леніна «Разьвіцьце капіталізму ў Расеі, станоўча ацэнена з пазыцыяў народніцтва, 1900), нарысы па гісторыі эўрапейскай філясофіі й цывілізацыі «Наш век» (1888).
Беларускі зьмест газэты
![]() |
Гэта была навiна як першыя майскiя перуны. Менчукi са слязамi прасвятлення i радасцi чыталi «наш» лiсток. У Менску ў нас, як у сталiцах, свая газета... Каля газеты гуртавалiся ўсе лепшыя iнтэлiгенты горада з рэдактарам Фоцiнскiм на чале. Свабоднай палiтычнай думцы ў тыя гады газета адводзiла маленечкi прастор, але жыццё горада i злыднi адбiвала вельмi добра. Можна было лаяць гарадскую думу сколькi ўлезе, была палiцэйская хронiка, аб начальсцвенных мерапрыемствах. Светлую думку ўсё ж такi гэтыя iнтэлiгенты праводзiлi ў зацiснутыя мазгi жыхароў | ![]() |
—Аляксандр Уласаў, мемуары[3] |
Падарымлівала пачынальнікаў беларускай літаратуры, ўпершыню апублікавала паэму «Тарас на Парнасе» (16 траўн 1889, пад назовам «Тарас»[4]), творы Каруся Каганца, Янкі Лучыны, паэму Ўладзіслава Сыракомлі «Нядзеля» у перакладзе на расейскую мову Янкі Лучыны[5], мясцовых літаратараў Дорофея Бохана, Адама Бярозы, Яўгена Ляцкага, Рыгора Цяглы, А. О. Шынкевіча[6], народныя песьні, легенды. Асьвятляла дзейнасьць «Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў», тэатральнае жыцьцё Менску й краю. У «Менскім лістке» друкаваліся дасьледаваньні па гісторыі й этнаграфіі Беларусі, у тым ліку «Нарысы гісторыіі Менску» (1887, пад псеўд І. Адпеты), гістарычна-этнаграфічныя нарысы А. І. Слупскага (цыкл артыкулаў «Менск і яго мінулае», 1886[7][8][9][10], «Тройцын дзень»[11], «Унія ў Менску», 1889, «Князь вешчуноў», 1892, «Легенда пра заснаваньне Менску», 1893, «Стары Менск» 1895, і інш ), «Тураўскае княства»[12][13], рэцэнзію на кнігу «Десять лѣтъ въ жизни Минской гимназіи»[14].
Артыкулы Мітрафана Доўнар-Запольскага («Ад Кіева да Рагачова» 1887, «Старадаўняя Беларусь», «Беларускае мінулае», «Доктар Францыск Скарына», усе 1888), урыўкі з нарыса «Беларускае вясельле ў культурна-рэліпйных перажытках», 1893—94), дасьледаваньне Мікалая Янчука «3 навуковай вандроўкі ў Беларусь» (1886—87), Адама Багдановіча («Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяроддзх Беларускага краю»[15][16][17], «Пэдагагічныя погляды беларускага народа», абодва 1886[18][19], «Погляды беларусаў на сьвяты Вялікадня», 1887[20], «Перажыткі ў сьветасузіраньня беларусаў», 1894), Дорофея Бохана («Менск і мінчане», 1902), рэцэнзіі на фальклёрна-этнаграфічныя зборнікі Еўдакіма Раманава (21.4.1887) і Паўла Шэйна (8.9.1887). Знаёміла зь мясцовымі выстаўкамі выяўленчага мастацтва, асьвятляла працу Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, тэатральнае й музычнае жыцьцё, мастацкай самадзейнасьць места.
Дадатак
3 1888 газэта выдавала непэрыядычны навукова-папулярны й літаратурна-публіцыстычны дадатак «Северо-западный календарь» (па-беларуску: «Паўночна-заходні календар»). Першы выпуск не зьмяшчаў ні твораў на беларускай мове, ні значных гісторыка-этнаграфічных артыкулаў, але ў наступныя гады — 1889 і 1890, выпушчаных у Маскве пад рэдакцыяй Мітрафана Доўнар-Запольскага, былі апублікаваныя паэма Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на беларускай мове «Гапон», запісы беларускіх народных песень, этнаграфічны матэрыял. У далейшым выданьне календароў аднавілася ў Менску, дзе выйшлі яшчэ два нумары — на 1892 і 1893 гг., пад рэдакцыяй А. І. Слупскага. Друкаваліся творы Янкі Лучыны, народныя паданьні й легенды, дасьледаваньні Слупскага «Ізяслаў і Тураў — рассаднікі хрысьціянства», 1888, А. Афонскага «Старадаўнія праваслаўныя сьвятыні места Вільні», «Гісторыя места Віцебска», абодва 1892, і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads