Мнюта
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мню́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 873 км². Выдатак вады ў вусьці 5,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Пліса і Лужкі.
Прыток — рака Лучайка.
Выцякае з возера Плісы каля вёскі Плісы Глыбоцкага раёну, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюту і Вялец, вусьце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Балбекаў Шаркоўшчынскага раёну. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча 15—30 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads