Могилевскія губернскія вѣдомости

From Wikipedia, the free encyclopedia

Могилевскія губернскія вѣдомости
Remove ads

Могилевскія губернскія вѣдомости — афіцыйная газэта Магілёўскага губэрнскага праўленьня. Выдавалася ў 1838—1918 гадах у Магілёве на маскальскай мове штотыднёва альбо два разы на тыдзень, мела 2 часткі: афіцыйную й неафіцыйную. Рэдактары: Журдо, Т. Лявонаў, С. І. Сакалоў, Н. Дубенскі і інш., у 1897—1903 гадах рэдагаваў Еўдакім Раманаў. №№: 1838, № 1 (2 ліпеня) — 27 (31 сьнежня); 1839—1841 па 52 нумары ў год; 1842, № 1—53; 1843, № 1—51; 1844, № 1—53; 1845—1848 па 52 нумары ў год; 1849, № 1—53; 1850—1854 па 52 нумары ў год; 1855, № 1—53; 1856—1858 па 52 нумары ў год; 1859, № 1—93; 1860, № 1—100; 1861, № 1—98; 1862, № 1—99; 1863, № 1—95; 1864—1869 па 52 нумары ў год; 1870, № 1—104; 1871, № 1—102; 1872, № 1—103/104; 1873—1875 па 102 нумары ў год; 1876—1879 па 104 нумары ў год; 1880, № 1—105; 1881, № 1—104; 1882, № 1—103; 1883, № 1—105; 1884—1885 па 104 нумары ў год; 1886, № 1—105; 1887, № 1—104; 1888, № 1—105; 1889—1891 па 104 нумары ў год; 1892, № 1—105; 1893, № 1—104; 1894, № 1—105; 1895—1898 па 104 нумары ў год; 1899, № 1—105; 1900—1903 па 104 нумары ў год; 1904, № 1—76; 1905, № 1—52; 1906, № 1—103; 1907—1908 па 104 нумары ў год; 1909—1910 па 103 нумары ў год; 1911, № 1—104; 1912—1914 па 103 нумары ў год; 1915, № 1—82; 1916, № 1—53; 1917, № 1—52; 1918, № 1/2 (13 студзеня).

Хуткія факты Тып, Краіна ...

У 1904—1905 неафіцыйная частка вылучылася ў самастойную газэту «Магілёўскія губэрнскія ведамасьці: Частка неафіцыйная», як самастойная грамадзкая й літаратурная газэта. Рэдактары Н. М. Азёраў, П. А. Валковіч, М. Казлоў і інш. №№: 1904, 1 ліпеня № 50—128; 1905, № 1—155 31 сьнежня.

Дадаткі: «Магілёўскі лісток сельскай гаспадаркі і паляваньня»: орган Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі. Штодзённая газэта. Рэдактар ​​А. Каралько. — 1901, 31 студзеня — 1905, 31 сьнежня, Магілёў, 1901—1905. Назоў: 1901, N 1 (31 студзеня) — 9 (29 верасьня) «Сельскагаспадарчы лісток»; 1903—1907 «Тэлеграмы Расейскага тэлеграфнага агенцтва»[1][2].

Remove ads

Зьмест

Афіцыйная частка зьмяшчала ўказы, пастановы і распараджэньні цэнтральнай i мясцовай улад, абʼявы. Неафіцыйная асьвятляла падзеі грамадзкага й культурнага жыцьця ў краіне й за мяжой, у Магілёве й іншых населеных пунктах губэрні, друкавала літаратурныя творы, дасьледаваньні й матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, статыстыцы, адукацыі, этнаграфіі, фальклёры, мовазнаўстве, сацыяльна-эканамічных пытаньнях.

Сярод найбольш цікавых краязнаўчых публікацьій «Статыстычны агляд Магілёўскай губэрні»[3], «Гісторыя Магілёўскага гэрба»[4], «Куцейнскія манастыры»[5][6], «Баркалабаўскі манастыр»[7], "Гістарычны агляд Магілёўскай губэрні С. Сакалова[8], Гістарычныя зьвесткі пра месты й мястэчкі Магілёўскай губэрні[9][10], "Ворша (1250—1683 гг.) Зьмітра Даўгялы[11][12], «Каляды ў Сеньненскім павеце»[13], «Беларускія тэксты вярцепнага дзеяньня» Еўдакіма Раманава[14], «Да пытаньня аб этнаграфічнай мапе беларускага племэні» Яўхіма Карскага[15].

Паказальніки зьместу: 1846, 1848, 1851 (у № 52 кожнага года); 1866 (пры № 7 за 1867); 1900 (пры № 104); 1901 (пры № 1); 1902 (пры № 104). Еўдакіма Раманава «Паказальнік артыкулаў неафіцыйнай часткі Магілёўскіх губэрнскіх ведамасьцяў з 1839 па 1898 год»[16] і Н. А. Озерава[17][18].

Некаторыя публікацыі газэты друкаваліся ў Магілёўскай губэрнскай друкарні асобнымі выданьнямі да асобных нумароў: 1846—1874, 1882—1907 (выйшла 25 кніг). У 1861 у № 54 у якасьці дадатку замест неафіцыйнай часткі выйшла брашура «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А. Кісяля, упершыню надрукаваная на беларускай мове грамадзянскім шрыфтам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads