Дзьмітры Даўгяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Даўгяла
Remove ads

Дзьмітры Іванавіч Даўгяла (1 лістапада [ст. ст. 20 кастрычніка] 1868 , вёска Казьяны Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласьці — красавік 1942, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі археограф і гісторык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1894 скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». Чалец, а з 1913 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». У 1915 пераехаў у Магілёў, дзе працаваў у архіве. У сьнежні 1917 году ўдзельнічаў у Першым Ўсебеларускім кангрэсе. З 1921 загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. 3 1925 супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929 узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі АН Беларусі.

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Зьмітра Даўгялы прадугледжвалася «спальваць»[2]. 10 сьнежня 1937 арыштаваны і згодна з пастановай пазасудовых органаў 11 верасьня 1939 высланы ў Казахстан тэрмінам на 5 рокаў. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр там у красавіку 1942. Рэабілітаваны пасьмяротна 9 чэрвеня 1964.

Remove ads

Творчасьць

Аўтар працаў па гісторыі беларускіх местаў. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» (т. 27 — 32, 1899—1906), браў удзел у выданьні Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (т. 32-37, 1907—1912), рэдактар і складальнік «Беларускага архіву» (т. 1 — 3, 1927—1930) падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду фэадалізму» (т. 1 — 2, 1934—1935), адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (т.1, 1936). Першы дасьледаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Сьвіслацкага і Аршанскага замкаў. Аўтар працаў па гісторыі местаў і мястэчак Беларусі. Сярод якіх магчыма адзначыць:

  • Радошковичи, заштатный город Виленской губэрнии. Вильна, 1907;
  • Дацэнт Дзьм. І. Даўгяла. Літоўская Мэтрыка. (Гісторыя, склад) // Савецкая Беларусь : штодзённая грамадзка-палітычная газэта. — 1926, 29-га студзеня. — № 22 (1617). — С. 6, 7.
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933;
  • Дакументы да гісторыі музэю Г.Х. Татура ў Менску. //Запіскі адзелу гуманітарных навук.Працы клясы гісторыі. — Менск, 1929. — Кн.8. — с.549-560.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads