Мантэвідэо

сталіца Ўругваю From Wikipedia, the free encyclopedia

Мантэвідэо
Remove ads

Мантэвідэ́о (па-гішпанску: Montevideo) — сталіца і найбуйнейшы горад Уругваю. Паводле зьветак перапісу насельніцтва 2011 году ўласна горад мае насельніцтва каля 1,3 млн чалавек, што складае каля адной траціны ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны[1]. Мантавідэо разьмешчана на паўднёвым узьбярэжжы краіны, на паўночна-ўсходнім беразе ракі Ля-Плята.

Хуткія факты

Горад быў заснаваны ў 1724 годзе гішпанскім жаўнерам Бруна Маўрысіё дэ Сабаля, як стратэгічны пункт у рэгіёне, які стаў прычынай гішпана-партугальскіх спрэчак. У 1807 годзе горад непрацяглы час быў пад брытанскім кантролем. Мантавідэо зьяўляецца месцам разьмяшчэньня штаб-кватэраў Мэркасур і ЛАІ, вядучых гандлёвых блёкаў Лацінскай Амэрыкі. То бок, такое становішча атаесамляе горад з роляй Брусэля ў Эўропе[2].

У 2017 годзе паводле справаздачы «Mercer» Монтэвідэо заняў першы радок у сьпісе гарадоў Лацінскай Амэрыцы паводле якасьці жыцьця[3]. Па стане на 2010 год Мантавідэо месьціўся на 19 радку паводле велічыні эканомікі на кантынэнце.

Remove ads

Гісторыя

Паміж 1680 і 1683 гадамі Партугалія заснавала горад Калёнія-дэль-Сакрамэнта ў гэтым рэгіёне праз затокі насупраць Буэнас-Айрэсу. Гэты горад не цікавіў гішпанцаў да 1723 году, калі тыя пачалі ўмацоўваць узвышшы вакол затокі Мантэвідэо. 22 лістапада 1723 году фэльдмаршал Партугаліі Мануэл дэ Фрэйташ да Фансэка пабудаваў форт Мантэвіеў.

Thumb
Прыбыцьцё першых гішпанскіх сем’яў з Канарскіх астравоў у 1726 годзе.

Сюды з Буэнас-Айрэсу была накіраваная гішпанская экспэдыцыя, якая прымусіла партугальцаў пакінуць месца. Гішпанцы пачалі засяляць горад, спачатку шасьцю сем’ям з Буэнас-Айрэсу, а неўзабаве пасьля гэтага прыбылі сем’і з Канарскіх астравоў. У 1724 годзе быў зладжаны перапіс насельніцтва, пасьля чаго быў распрацаваны плян да вызначэньня межаў гораду, які атрымаў назву Сан-Фэліпэ-і-Сант’яга-дэ-Мантэвідэо, які пазьней быў скарочаны да Мантэвідэо. Паводле перапісу было зарэгістравана больш за 100 сем’яў галісійскага і канарскага паходжаньня ды больш за тысячу карэнных жыхароў, пераважна гуарані, а таксама некалькі рабоў банту[4].

Празь некалькі гадоў па сваім заснаваньні Мантэвідэо стаў галоўным горадам рэгіёну на поўнач ад Рыё-дэ-ля-Пляты і на ўсход ад ракі Ўругвай, канкуруючы з Буэнас-Айрэсам за дамінаваньне ў марскім гандлі. Важнасьць Мантэвідэо як галоўнага порту віцэ-каралеўства прывяла да канфліктаў з суседнім Буэнас-Айрэсам. У 1776 годзе Гішпанія зрабіла горад сваёй галоўнай вайскова-марской базай у Паўднёвай Атлянтыцы, з уладай над аргентынскім узьбярэжжам і Фолклэндзкімі астравамі[5]. Да канца XVIII стагодзьдзя Мантэвідэо заставаўся ўмацаваным раёнам, сёньня вядомым як Сьюдад-Віеха.

3 лютага 1807 году брытанскія войскі, ачоленыя генэралам Сэм’юэлам Аўшмуці і адміралам Чарлзам Стырлінгам, занялі горад пасьля бітвы пры Мантэвідэо, але ён хутка быў адбіты гішпанцамі ў тым жа годзе, калі Джон Ўайтлак быў вымушаны здацца гішпанскім войскам[6]. Пасьля гэтага канфлікту губэрнатар Мантэвідэо Франсіска Хавіер дэ Эліё выступіў супраць новага віцэ-караля Сант’яга дэ Ліньерса і стварыў урадавую хунту. Эліё распусьціў хунту, калі Ліньерса зьмяніў Бальтасар Ідальга дэ Сыснэрас.

Thumb
Мапа гораду часоў грамадзянскай вайны.

Падчас Травеньскай рэвалюцыі 1810 году і наступнага паўстаньня ў правінцыях Ля-Плята гішпанскі каляніяльны ўрад пераехаў у Мантэвідэо. У тым і наступным годзе ўругвайскі рэвалюцыянэр Хасэ Хэрвасьё Артыгас аб’яднаўся зь іншымі сіламі з Буэнас-Айрэсу супраць Гішпаніі[7]. У 1811 годзе рэвалюцыйныя войскі пачалі аблогу гораду, які адмовіўся падпарадкоўвацца дырэктывам новых уладаў Травеньскай рэвалюцыі. Аблога была зьнята ў канцы таго ж году, калі ваенная сытуацыя ў рэгіёне Верхняга Пэру пачала пагаршацца.

Гішпанскі губэрнатар быў выгнаны ў 1814 годзе, а ў 1816 годзе Партугалія ўварвалася на нядаўна вызваленую тэрыторыю. У 1821 годзе горад як і акруга была далучана да Бразыліі. Горад атрымаў імпэрскі статус, наданы яму імпэратарам Пэдру I, стаўшы сталіцай наваўтворанай правінцыі Сысплатына[7]. Хуан Антоніё Лявальеха і ягоны атрад аднавілі незалежнасьць рэгіёну ў 1825 годзе. Праз тры гады Ўругвай быў аб’яўлены незалежнай дзяржавай з сталіцай у Мантэвідэо[8]. 1830-я гады ва Ўругваі былі прасякнуты супрацьстаянтнем паміж Мануэлем Арыбэ і Фруктуосам Рывэрай, двума рэвалюцыйнымі лідэрамі, якія некалі змагаліся супраць Бразыльскай імпэрыі, але кожны зь іх стаў каўдыльлё сваёй фракцыі[9]. У 1838 годзе Арыбэ быў вымушаны сысьці з пасады прэзыдэнта, але ён стварыў паўстанцкую армію і пачаў працяглую грамадзянскую вайну, якая доўжылася ажно да 1851 году.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Раён Пасытас з сваім слынным пляжам.
Thumb
Палац Сальва.

Архітэктура Мантэвідэо вар’юецца ад нэаклясычных будынкаў, як то Катэдры Мантэвідэо, да стылю позьняга мадэрну Сусьветнага гандлёвага цэнтру ці 158-мэтровай тэлекамунікацыйнай вежы ANTEL, якая ёсьць найвышэйшым хмарачосам у краіне. Разам з тэлекамунікацыйнай вежай і палац Сальва яна дамінуе над гарызонтам усёй затокі. Фасады будынкаў у старым горадзе адлюстроўваюць эўрапейскасьць колішняй міграцыі ў горад, дэманструючы ўплыў старой эўрапейскай архітэктуры. Сярод вядомых урадавых будынкаў вылучаюцца Палац заканадаўчага органу, мэрыя, палац Эстэвэса і Выканаўчая вежа. Найбольш вядомым спартовым стадыёнам места зважаецца славуты Сэнтэнарыё, які месьціцца ў парку Бае. А гэты парк поруч з паркамі Радо і Прада ўважаюцца трыма найвялікшымі ў Мантэвідэо[10].

У раёне Пасытас, недалёка ад аднайменнага пляжу, шмат дамоў былі пабудаваныя паміж 1920 і 1940 гадамі ў розных стылях. Сярод славутасьцяў раёну вылучаюцца будынкі Эдывісіё Панамэрыкана, спраектаваны Раулем Сычэра[11], а таксама Пазытана і Эль-Піляр, спраектаваныя Адольфа Самэрам Сьмітам і Люісам Гарсіям Парда у 1950-х і 1960-х гадах. Аднак будаўнічы бум 1970-х і 1980-х гадоў зьмяніў аблічча гэтага раёну, бо зьявіўся клястар сучасных шматкватэрных дамоў для жыхароў найвышэйшай і найвышэйшай сярэдняй клясы.

Стары горад

Стары горад, вядомы як Сьюдад-Віеха, ёсьць найстаражытнейшай часткай гораду, якая была калі кольвек забудаваная. Сёньня яна ўяўляе сабою вядомы раён на паўднёвым захадзе Мантэвідэо. Тут месьціцца мноства каляніяльных будынкаў і помнікаў нацыянальнай спадчыны, а таксама шмат банкаў, адміністрацыйных офісаў, музэяў, мастацкіх галерэяў, культурных установаў, рэстаранаў і начных клюбаў. На паўночным узьбярэжжы раёну месьціцца галоўны порт Уругваю, які ёсьць адным зь нямногіх глыбокаводных партоў у Паўднёвым конусе Паўднёвай Амэрыкі.

Thumb
Пляц Канстытуцыі.

Найважнейшым пляцам гораду ўважаецца пляц Незалежнасьці, разьмешчаны паміж Сьюдад-Віеха і цэнтрам Мантэвідэо. Пляц пачынаецца з брамы Цытадэлі на адным канцы і сканчваецца ў пачатку праспэкта 18 ліпеня. Тут стаіць астатняя захаваная частка сьцяны, якая атачала найстарэйшую частку гораду[12]. Тут жа разьмешчана некалькі значных будынкаў. У старым горадзе працуе тэатар Саліс, які лічыцца найстарэйшым ва Ўругваі. Ён быў пабудаваны ў 1856 годзе і належыць мескаму ўраду. У 1998 годзе ўрад гораду пачаў маштабную рэканструкцыю тэатра, якая ўлучала разьмяшчэньне дзьвюх калёнаў коштам 110 тысяч даляраў ЗША, спраектаваныя Філіпам Старкам. Рэканструкцыя была завершаная ў 2004 годзе, і тэатар зноў адкрыўся ў жніўні таго ж году[13]. На пляцы таксама месьціцца офісы прэзыдэнта Ўругваю. Маўзалей Артыгаса разьмешчаны ў цэнтры пляца. Сярод статуяў вылучаюцца статуя Хасэ Хэрвасьё Артыгасу, героя руху за незалежнасьць Уругваю, а каля гэтага маўзалею стаіць ганаровая варта[14].

Thumb
Тэатар Саліс.

Палац Сальва можна знайсьці на скрыжаваньні вуліцы 18 ліпеня і пляцу Незалежнасьці. Ён быў спраектаваны італьянскі мігрантам і архітэктарам Марыё Палянці і ўзьведзены ў 1925 годзе. Палянці жыў у Буэнас-Айрэсе і выкарыстаў падобны дызайн дзеля свайго палацу Баролё ў гэтым горадзе. Вышыня палаца Сальва разам з антэнай складае 100 мэтраў. Ён пабудаваны на былым месцы былой кавярні, дзе Хэрарда Матас Радрыгес напісаў сваё танга «Кумпарсыта» ў 1917 годзе. Будынак першапачаткова задумваўся як гатэль, але цяпер тут працуюць офісы, а таксама маюцца прыватныя кватэры[15]. Таксама ў Сьюдад-Віеха варта адзначыць пляц Канстытуцыі. У першыя дзесяцігодзьдзі незалежнасьці Ўругваю гэты пляц быў галоўным цэнтрам гарадзкога жыцьця. У гэтым месцы стаіць рэзыдэнцыя каляніяльнага ўраду Кабільда і катэдра, у якой пахаваныя Фруктуоса Рывэра, Хуан Антоніё Лявальеха і Вэнансіё Флёрэс.

Парк Радо

Thumb
У парку Радо.

Парк Радо адначасна ёсьць і раёнам Мантэвідэо, і паркам, які большай сваёй часткай месьціцца па-за межамі самога раёну і належыць барыё Пунта-Карэтас. Назва Радо паходзіць ад імя Хасэ Энрыке Радо, вядомага ўругвайскага пісьменьніка, помнік якому стаіць у паўднёвай частцы галоўнага парку. Парк быў задуманы як гарадзкі парк у францускім стылі[16]. Акрамя асноўнай паркавай зоны, якая абмежаваная праспэктам Сарм’ента на поўдні, парк улучае ў сябе парк забаваў, стадыён імя Люіса Франсыні, які належыць футбольнаму клюбу «Дэфэнсор Спортынг», а таксама паркавую зону ля факультэту інжынэрыі і зямлю гольф-клюбу Пунта-Карэтас[17].

Thumb
Пляц забаваў у парку.

На ўсходнім баку галоўнай паркавай зоны месьціцца Нацыянальны музэй выяўленчых мастацтваў. На гэтым баку што нядзелю працуе вулічны рынак. На паўночным баку было зробленае штучнае возера зь невялікім замкам, у якім знаходзіцца гарадзкая дзіцячая бібліятэка. Тэрыторыя на захад ад яго выкарыстоўваецца як месца выставы фатаграфіяў пад адкрытым небам. На захад ад парку, праз прыбярэжны праспэкт Рамбля Прэзыдэнтэ Вільсан, распасьціраецца пляж Рамірэс. Беспасярэдне на захад ад галоўнай паркавай зоны, які належыць раёну, месьціцца былы гатэль Парк, які цяпер называецца Эдыфіку Мэркасур, то бок рэзыдэнцыя парлямэнтаў краін-сябраў Мэркасур[18]. За час партызанскай вайны тупамарас часта нападалі на будынкі ў гэтым раёне, у тым ліку на стары гатэль[19].

Remove ads

Ураджэнцы

Thumb
Мантэвідэо

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads