Моніка Дэ Джэнара

італьянская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Моніка Дэ Джэнара
Remove ads

Мо́ніка Дэ Джэна́ра (па-італьянску: Monica De Gennaro; 8 студзеня 1987 году) — італьянская валейбалістка клюбу «Імока» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі лібэра. Неаднаразова прызнавалася найлепшай у сваім амплюа на розных найбуйных турнірах.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Валейбольная кар’ера Дэ Джэнара пачалася ў родным горадзе П’яна-дзі-Сарэнта[2]. У 2002 годзе далучылася да складу клюбу «Вічэнца», дзе адначасна абараняла колеры як першай каманды, гэтак і моладзевай дружыны. У 2009—2010 гадах цягам аднаго сэзону гуляла ў складзе каманды «Апрыліі» з другога дывізіёну. У 2010 годзе прыядналася да клюбу «Пэзара», дзе гуляла цягам некалькіх гадоў. У 2013 годзе было абвешчана аб тым, што лібэра стане валейбалісткай «Імока». Менавіта ў гэтым клюбе спартоўка здабыла шмат тытулаў. У дадатак італьянка тройчы прызнавалася найлепшай лібэра Лігі чэмпіёнаў сэзонаў 2016—2017, 2018—2019 і 2020—2021 гадоў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads