Мост на Дрыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мост на Дрыне» (па-сэрбску: На Дрини ћуприја) — раман югаслаўскага пісьменьніка Іва Андрыча. Быў напісаны, калі аўтар жыў у Бялградзе, у час Другой сусьветнай вайны, і ўпершыню апублікаваны ў 1945 годзе[1]. У 1961 за стварэньне рамана аўтар быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры[2].
Remove ads
Зьмест рамана
Цэнтральны вобраз рамана, які стаў тытульным для ўсяго твора — мост праз раку Дрына ў горадзе Вішаград (цяпер зьяўляецца часткай Рэспублікі Сэрбскай, Босьнія і Герцагавіна). У 1571 годзе мост быў узьведзены на сродкі Мехмед-пашы Сокалавіча.
Раман апісвае гістарычны пэрыяд, які ахоплівае амаль чатыры стагодзьдзі — пачынаючы з часу росквіту Асманскай імпэрыі, калі тэрыторыя гораду ўваходзіла ў яе склад, і да пачатку XX стагодзьдзя, калі ў 1914 годзе адбылося Сараеўскае забойства, якое сталася нагодай для пачатку Першай сусьветнай вайны.
У рамане аўтар ня толькі апісвае рэальныя падзеі гісторыі рэгіёна, ня толькі даставерна адлюстроўвае побыт і традыцыі апрычонай многанацыянальнай супольнасьці, якая склалася на тэрыторыі Вішаграда і ўсяго Балканскага паўвострава, але і дадае ў апавяданьне легенды і паданьні, казкі і міты гэтага ўнікальнага асяродзьдзя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads