Мракава (Кугарчынскі раён)

вёска ў Расеі (Кугарчынскі раён) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мракава (Кугарчынскі раён)
Remove ads

Мра́кава (па-расейску: Мраково; па-башкірску: Мораҡ) — вёска ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Кугарчынскага раёну Башкартастану. Месьціцца за 271 км да Ўфы на беразе ракі Вялікі Ік. Асабістай чыгуначнай станцыі ў паселішчы бракуе. Насельніцтва вёскі складае 8 690 чалавек паводле стану на 2010 год. Большасьць насельніцтва складаюць башкіры (43,6%), значную частку таксама фармуюць расейцы (42,2%).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска была заснаваная ў XVIII стагодзьдзі, бо першай згадкай лічацца нататкі акадэміка Івана Ляпёхіна, які пабываў у вёсцы 24 траўня 1770 году. Пазьней празь вёску праходзіўся Емяльян Пугачоў, які накіроўваўся на Аўзяна-Пятроўскія заводы. Мракава было часткай Арэнбурскай губэрні. У 1905 годзе ў вёсцы былі пабудаваныя шкіпінаравы і гарбарны заводы, апошні зь якіх належыў Яроўтаву. У 1910 годзе пачаў дзейнічаць першы млын, а таксама была адкрытая пачатковая школа і збудаваны мост праз раку Ік. Да пачатку рэвалюцыі ў паселішчы працавалі фэльчарскі пункт на 10 ложкаў, адзін лекар, тры мэдычныя сястры, дзейнічалі царква, мячэт, тры крамы, пошта, бібліятэка і базар.

У 1910—1912 гадох на Мракаўскім мэханічным млыне працавалі палітычныя высланыя ўдзельнікі рэвалюцыі 1905 году, бальшавікі Грыгоры Смолін і Мікалай Свабодзін. У старым будынку былога вузла сувязі ў лютым—чэрвені 1918 году разьмяшчаўся штаб Мракаўскага рэвалюцыйнага камітэту і атрад Чырвонай Арміі. Тут на пасяджэньні чальцоў камітэту 10 чэрвеня 1918 году з прамовамі выступалі Васіль Блюхер і Мікалай Кашырын. У 1924—1928 гадох быў пабудаваны шпіталь і пачаў працу радыёвузел. У 1932 годзе быў зарганізаваны першы дзіцячы садок. У 1933 годзе празь вёску прайшла шаша Іра—Зілаір працягласьцю 190 км. У наступныя гады раёны цэнтар прыкметна пашырыўся, найбольшых посьпехаў дасягнула харчовая галіна, якая стала разьвівае вытворчасьць і павялічвае колькасьць прадукцыі харчкамбінат.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads