Мужчынская зборная Даніі па хакеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 15 месцы[1]. Кіроўны орган — Дацкі хакейны зьвяз; галоўным трэнэрам зьяўляецца швэдзкі спэцыяліст Янэ Карлсан.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Мэнэджар ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Зборная Даніі ў матчы супраць зборнай Расеі на чэмпіянаце сьвету 2010 году

Дацкі хакейны зьвяз зьяўляецца чальцом ІІХФ з 1946 году, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам зьнішчаны канадцамі зь лікам 0:47. Пасьля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 году выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасьля знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусьветнага хакея і з тых часоў нязьменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату сьвету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША й Славаччыны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads