Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Слава́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Славаччыны, чэмпіёны сьвету 2002 року. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Славацкі хакейны зьвяз.
Remove ads
Мінуўшчына
Зборная была створаная ў 1993 року па распадзе Чэхаславаччыны. Дырэктарат ІІХФ вызначыў, што прадстаўніцаю былой чэхаславацкай зборнай у групе А чэмпіянату сьвету будзе чэская каманда, таму ў 1994 року Славаччына стартавала ў групе C і за два рокі выйшла ў найвышэйшы дывізіён, дзе й знаходзіцца бесьперапынна з 1996.
У 2000 Славаччына дасягнула першага сур’ёзнага посьпеху, выйшаўшы ў фінал сусьветнага першынства, дзе саступіла зборнай Чэхіі зь лікам 3:5. Праз два гады славакі дабіліся пакуль што адзінае перамогі на чэмпіянаце сьвету, перамогшы ў фінале 4:3 расейцаў. У наступным року славакі ізноў заваявалі мэдалі, гэтым разам бронзавыя. Пасьля вынікі пакрысе пачалі пагаршацца.
Найвышэйшым дасягненьнем зборнай Славаччыны на Алімпійскіх гульнях стала 4-е месца ў Ванкувэры: славацкія хакеісты дайшлі да паўфіналу, дзе саступілі канадцам, а пасьля ў матчы за 3-е месца — фінам.
У 2011 Славаччына ўпершыню прымала сусьветнае першынство. Аднак нават пры дамашняй падтрымцы гаспадары ня здолелі прабіцца ў плэй-оф. У наступным року зборная Славаччыны сэнсацыйна заняла 2-е месца, саступіўшы ў фінале зборнай Расеі 6:2. Аднак ужо праз год каманда саступіла ў групе па булітах аўстрыйцам і ў чвэрцьфінале скончыла выступ паразаю ад Фінляндыі 0:2, а ў 2014 і ўвогуле ня здолела выйсьці з групы.
Remove ads
Вынікі
Алімпійскія гульні

Чэмпіянат сьвету
Кубак сьвету
Зводная табліца
Remove ads
Найлепшыя гульцы
Дадатковыя зьвесткі
- Першая гульня сучаснай Славаччыны: Францыя
2:2
Славаччына (12 лютага 1993)
- Першы гол — Уласьціміл Плавуха (12 лютага 1993)
- Найдаўжэйшая пераможная сэрыя — 10x (8.4.1995 — 31.8.1995)
- Найдаўжэйшая бяспройгрышная сэрыя — 14x (23.3.1993 — 17.12.1993)
- Найдаўжэйшая бязвыйгрышная сэрыя — 10x (8.5.2004 — 11.11.2004)
- Найдаўжэйшая сэрыя паразаў — 6x (25.8.1996 — 1.11.1996)
- Найбольшыя перамогі ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына
20:0
Баўгарыя
- Славаччына
14:0
Францыя
- Славаччына
14:1
Румынія
- Славаччына
11:0
Канада
- Славаччына
- Найбольшыя паразы ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына
0:8
Чэхія
- Славаччына
0:8
Канада
- Славаччына
2:9
ЗША
- Славаччына
0:7
Чэхія
- Славаччына
0:6
Данія
- Славаччына
- 24 сакавіка 2010 славацкую зборную ўпершыню ўзначаліў замежны трэнэр — канадзец Глен Гэнлан, якога 17 жніўня 2011 замяніў чэх Уладзімер Вуйтэк.
- Для Алімпіяды-2014 фірма Nike вырабіла славацкай зборнай новую форму зь белымі палоскамі, якія пры павелічэньні апынаюцца тэкстам гімну Славаччыны[2].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Славацкая хакейная заля славы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads