Мужчынская зборная Казахстану па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Казахста́ну па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Казахстану. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 17 месцы[1]. Кіроўны орган — Казаская фэдэрацыя хакею з шайбай; галоўным трэнэрам зьяўляецца фінскі спэцыяліст Ары-Пэка Сэлін. Зборная была ўдзельнікам дзьвюх Алімпійскіх гульняў — у Нагана і Турыне.
Remove ads
Мінуўшчына
Зборная Казахстану па хакеі з шайбай утварылася ў 1992 годзе, пасьля развалу СССР. У лютым 1996 году ўпершыню ўдзельнічаючы ў Зімовых Азіяцкіх гульнях у кітайскім Харбіне, зборная Казахстану пад кіраўніцтвам Барыса Аляксандрава стала чэмпіёнам трэціх гульняў, а ў лютым 1997 году ў Аўстрыі здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана, дзе дайшла да чвэрцьфіналу. У лістападзе 1997 году на турніры ў Аўстрыі зборная выйшла з дывізіёну С у дывізіён А чэмпіянату сьвету, але ў траўні 1998 году ў Швайцарыі прайграла на чэмпіянаце сьвету ўсё гульні і заняла 15 месца.
У 1999 годзе кіраўнікі Расейскай хакейнай лігі, у якой выступалі ўсе лідэры зборнай Казахстану, прынялі закон, які абмяжоўваў колькасьць легіянэраў у клюбах РХЛ. Многія гульцы былі вымушаныя адмовіцца ад выступаў за зборную, каб захаваць працаўладкаваньне. Пасьля гэтага Барыс Аляксандраў істотна абмаладзіў склад каманды і зноў выйграў чацьвёртыя Зімовыя Азіяцкія гульні 1999 году ў Канвонда.

Аднак у лістападзе 1999 году ў кваліфікацыйным турніры ў Вялікабрытаніі каманда ня здолела выйсьці з групы Б у групу А чэмпіянату сьвету 2000 году, саступіўшы зборным Латвіі і Ўкраіне. У лютым 2000 году на адборачным турніры ў Эстоніі каманда толькі паводле суадносінаў гульняў не патрапіла на Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці, саступіўшы першае месца Ўкраіне.
У красавіку 2001 году на чэмпіянаце сьвету ў першым дывізіёне каманда саступіла першае месца і пуцёўку ў топ-дывізіён гаспадарам зборнай Славеніі. У красавіку 2002 году на чэмпіянаце сьвету ў першым дывізіёне ў Нідэрляндах зборная, прайграўшы зборнай Францыі, саступіла першае месца камандзе Беларусі.
Улетку 2002 году Аляксандраў быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра «Казцынк-Тарпэда» і з аналягічнай пасады ў зборнай. Мышагін, які заняў месца Аляксандрава, здолеў зь першага заходу вярнуцца ў дывізіён А чэмпіянату сьвету і пратрымацца там тры гады. Найвышэйшым дасягненьнем за гэтыя часы стала 12-е месца ў 2005 годзе.
У наступным годзе Казахстан прыстойна выступіў на Алімпіядзе ў Турыне, абыграўшы Латвію, саступіўшы зь мінімальным лікам Расеі і Славаччыне і заняўшы выніковае 9-е месца. Аднак на Чэмпіянаце сьвету ў Рызе зборная Казахстану заняла 15-е месца и вылецела ў першы дывізіён. Пасьля гэтага свой пост пакінуў галоўны трэнэр Мышагін.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads