Рычард Ніл Фрымэн
брытанскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́чард Ніл Фры́мэн (па-ангельску: Richard Knill Freeman, 1840, Лёндан — 1904[4]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар'еру ў Дэрбі і затым пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[4]. Працаваў у віктарыянскім гатычным стылі[5]. Усяго ён праработаў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову зь якіх захаваліся прынамсі часткова[6]. Сярод ягоных працаў — цэрквы, музэі, дамы, рэстаўрацыі, школы, музэі[7].

У 1874 годзе Фрымэн спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе ўзьвёў будынак Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музэю навук і мастацтва ў Дубліне (Нацыянальнага музэю Ірляндыі) «за дызайн будынку чатырохкутнай формы з мансардавым дахам»[8]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве англіканскую царкву Сьвятога Андрэя, «тыповую ангельскую царкву ў віктарыянскім стылі»[7].
Царква сьвятой Троіцы ў Блэкпуле і Царква сьвятога Ляўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[9]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву сьвятой Маргарыты ў Голінгсвудзе, рэстаўраваў у Ўоркслі і спраектаваў лякарню[4].
Фрымэн уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (па-ангельску: Manchester Society of Architects) і быў ягоным прэзыдэнтам у 1890-91 гады[6].
Сын Фрымэна, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам «Freeman & Son» ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькаўскі стылі[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads