Мутала
мескі раён у грамадзе Муталы (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мута́ла (па-швэдзку: Motala) — горад у Швэцыі, у лэне Эстэр’ётляндзе. Цэнтар аднайменнай камуны. Разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на Ёта-канале і рацэ Мутале, паміж азёрамі Вэтэрнам і Бурэнам. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 30 944 чалавекі.
Remove ads
Гісторыя

Архэалягічныя раскопкі на месцы Муталы паказалі, што чалавек жыў тут яшчэ 11 200 гадоў таму[1]. У XIII стагодзьдзі на паўночным беразе ракі Муталы была пабудаваная царква (цяпер на яе месцы знаходзіцца іншая царква, пабудаваная ў 1774 годзе). Упершыню Мутала згадваецца ў 1288 годзе, у лісьце караля Магнуса Лядулёса Кнуту Матсану. У сярэднявеччы Мутала складалася з трох асноўных вёсак — Мутала Сёдра Бю (даслоўна: Паўднёвая вёска), Мутала Нора Бю (паўночная вёска) і Біспмутала, а таксама шэрагу маёнткаў: Горсторп, Дувэдаль, Гольм, Урэкнэбу (апошні пазьней атрымаў назву Шарлётэнборг). У гэты час Мутала была важным гандлёвым цэнтрам у заходнім Эстэр’ётляндзе: на рацэ было пабудавана шмат млыноў, вадзілася шмат рыбы; блізка знаходзіўся важны культурны й духоўны цэнтар — Вадстэнскі кляштар.
У 1552 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў сабе ў Мутала Сёдра Бю сядзібу, якая аднак, была спаленая датчанамі напрыканцы 1567 году. У 1610 годзе герцаг Юган пабудаваў тут новую сядзібу, якую выкарыстоўваў пераважна як паляўнічы замак.
У пачатку XIX стагодзьдзя, у сувязі з будаўніцтвам Ёта-каналу, Мутала пачынае расьці і набываць значэньне. У 1822 годзе Бальтзар фон Плятэн заснаваў тут кампанію Motala Verkstad, якая пазьней набыла сусьветную вядомасьць у галіне будаўніцтва мастоў і чыгунак. Ужо праз год, у 1823 годзе, Мутала атрымала статус вольнага гандлёвага мястэчка (па-швэдзку: friköping), у 1863 годзе — местачковай камуны (па-швэдзку: köpingskommun), а ў 1881 годзе — правы гораду.
У 1923 годзе ў Мутале было заснаванае яшчэ адно прадпрыемства — Luxor, якое займалася вытворчасьцю тэле- і радыёапаратуры, а пазьней — і кампутараў. Пасьля рэформы 1971 году Мутала становіцца цэнтрам аднайменнай камуны.
Remove ads
Славутасьці
- Мост Муталабрун
- Замак Шарлётэнборг (цяпер Музэй Муталы)
- Ёта-канал са шматступенчатым шлюзам у Бурэнсгульце
- Музэй прамысловасьці (у якім асобная выстава прысьвечана прадукцыі фірмы Electrolux, якая раней дзейнічала ў т. л. у Мутале)
- Царква Муталы
- Маторны музэй (прысьвечаны аўтамабілям, матацыклам, мапэдам, радыёапаратам)
- Ратуша (1895—1897)
- Г. зв. «Чорны шэраг» (па-швэдзку: Svarta raden) — былы квартал рабочых фірмы Motala Verkstad
- Музэй радыё
Remove ads
Асобы
- Бальтзар фон Плятэн — швэдзкі граф, адмірал, заснавальнік Ёта-каналу
- Дэніэл Фрэйзэр — брытанскі прадпрымальнік, адзін з заснавальнікаў фірмы Motala Verkstad
- Аксэль Гольстэнсан — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы Luxor
- Аляксандар Бард — швэдзкі музыка, кампазытар, прадусар, шоў-мэн, палітык (у Беларусі найбольш вядомы як удзельнік гурта Army of Lovers)
- Рэйнэ Вісэль — швэдзкі аўтагоншчык, удзельнік Формулы-1
Гарады-сябры
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads