Мутала (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мутала (рака)
Remove ads

Мутала, або Мутала стрэм (па-швэдзку: Motala ström) — рака ў Швэцыі. Бярэ пачатак у возеры Вэтэрн, у горадзе Мутала і цячэ на ўсход праз азёры Бурэн і Юнгсшэн да возера Руксэн (часам паралельна зь Ёта-каналам). Ля Нурсгольму паварочвае на поўнач і праз Шэрбляку цячэ да возера Глян. Затым цячэ на ўсход праз Нарчэпінг і ўпадае ў заліў Бравікен. Даўжыня ракі 100 км (ад Вэтэрну да Бравікену; але калі ўлічваць раку Гускварнаон ад вытоку і ўвесь Вэтэрн, зь якога потым бярэ пачатак Мутала, то будзе 285 км). Плошча басэйну 15 481 км². Мутала стрэм заўсёды мела важнае значэньне для гораду Нарчэпінг. На рацэ знаходзіцца прынамсі 25 ГЭС, наймацнейшая зь якіх — Гольмэн (29 МВ, 18 м). У Мутале распаўсюджаны адзін зь відаў карпападобных рыбаў, занесеных у Чырвоную кнігу — жэрах.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Мутала (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads