Мытва
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мы́тва, Мо́тва, Му́тва — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 430 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўкі Мазырскага раёну, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесьсяў, вусьце каля вёскі Канатопу Нараўлянскага раёну.
Даліна ў высокай плыні трапэцападобная (шырыня 1—2 км), у сярэдняй і ніжняй плыні невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ Бабруйкаўскае вадасховішча[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads