Канатоп (Гомельская вобласьць)
вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канато́п[1] — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці. Канатоп уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

10 жніўня 1613 году пан Андрэй Сурын заявіў пра падданых зь ягонай вёскі Кузьмічы, зьбеглых да Вербкавіцкіх добраў слабады Канатопу панства Мікалая і Гальшкі Адраважаўны Харлінскіх, паводле чаго быў складзены і запісаны ў кнігі Кіеўскага ваяводзтва судовы дэкрэт[2].
Паводле ксяндза Ст. Залэнскага, кіеўскі біскуп Багуслаў Радашэўскі[a] запісаў Ксавэраўскаму езуіцкаму калегіюму, закліканаму зябясьпечыць адукацыю дзяцей шляхты Оўруцкага павету, добры Канатоп, Вербавічы і Белы Бераг[3].
Паводле нараўлянскага краязнаўца Васіля Чайкі, у фондах НГАБ у Менску захоўваецца дакумэнт, пазначаны 10-м лістапада 1682 году. У тэксьце яго вядзецца пра разьмежаваньне ўгодзьдзяў Антонава, Смалегавічаў (Смольговичей), Нароўлі, якія трымаў пан Дамінік Міхал Служка, староста рэчыцкі, з добрамі манахаў-езуітаў Вербкавічы і Канатоп[4].
Згодна зь люстрацыяй падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 12 дымоў (×6 — прыкладна 72 жыхары) вёскі Канатоп оўруцкіх[b] айцоў-езуітаў выплачваліся 2 злотыя[5].
У тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 і 1754 гадоў сказана, што Канатоп заставаўся фартунай айцоў-езуітаў оўруцкіх. У другім выпадку паведамляецца, што ў вёсцы налічвалася 30 двароў[c] (каля 180 жыхароў), зь якіх «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 4 злотыя і 21 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 18 злотых і 24 грошы[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Канатоп апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні. За ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году сярод маёнткаў, сканфіскаваных у Яна Мікалая Аскеркі, названы і Канатоп[7]. Гэта адбылося, нягледзячы на тое, што ў рэвізіі 1795 году дзедзічам маёнтку названы сын Яна Мікалая Дамінік, ротмістар кавалерыі літоўскай[8]. Напэўна, вайсковец не застаўся ў баку ад паўстаньня, але, у адрозьненьне ад бацькі і брата Рафала Міхала, ня трапіў пад арышт.
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении, народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 323 абодвух полаў жыхары вёскі Канатоп былі прыхаджанамі Сьвята-Параскевіцкай царквы ў Вербавічах[9].
Паводле перапісу 1897 году, у Канатопе было 109 двароў з 596 жыхарамі, дзеяла царква, працаваў хлебазапасны магазын. У 1906 годзе адкрытая земская школа. На 1909 год у сяле налічвалася 138 двароў, 797 жыхароў; побач месьціўся аднадворны маёнтак з 8 жыхарамі[10]. У кліравой ведамасьці Вербавіцкай Параскевіцкай царквы за 1913 год паведамляецца, што ў Канатопе было 113 і 1/2 двара[d], а ў іх — 454 душы мужчынскага і 479 жаночага полу верных[11].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Канатоп у складзе Нараўлянскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[12].
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь Вербавіцкага да Нараўлянскага сельсавету[13].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 95 чалавек
- 1999 год — 172 чалавекі
Заўвагі
- Заставаўся на пасадзе да 1633 г., пасьля чаго стаў біскупам луцкім.
- Усяго налічвалася «szesnastka i pul szesnastki, дыму, а 1 дым у той час — 320 двароў.
- Так запісана ў крыніцы. Але, як сьведчыць іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе не вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads