Мышанка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мыша́нка, Мі́ша — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 930 км². Выдатак вады ў вусьці 4,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Малатоўка, Мутвіца
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша каля вёскі Буйнявічаў Баранавіцкага раёну, цячэ Баранавіцкай раўнінай, упадае ў Шчару за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Сяльцу Івацэвіцкага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 500—800 м. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400—600 м. Рэчышча ад вёскі Агароднікаў да вёскі Новай Мышы (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцназьвілістае; шырыня яго 10—12 м, у ніжняй плыні месцамі да 40 м.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалесься, Магілянаў і Жалезьніцы сажалкі (плошчай 0,06 км², 0,7 км² і 0,04 км²). Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
У літаратуры
Беларускі паэт Ян Чачот зьвяртаўся да вобразу гэтае ракі ў сваёй балядзе «Мышанка».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads