Мышанскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мышанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Мышы. Знаходзіўся на правым беразе ракі Мышанкі, каля сучаснай вёскі Старой Мышы. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Мышанскі замак | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Старая Мыш |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1654 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Драўляны замак у Мышы збудаваў ў XVI ст. Ян Караль Хадкевіч. Фартэцыя значыцца на мапе Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху — Варшаўскім гасьцінцы — і быў асноўнай перашкодай на шляху ворага.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак узялі і разам зь мястэчкам спалілі маскоўскія войскі. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[1]:
![]() |
У горадзе Мышы літоўскіх людзей усіх забілі, якіх засьпелі, і языкоў узялі многіх людзей. І мястэчка Мыш выпалілі і з усім спустошылі дашчэнту.
Арыгінальны тэкст (рас.)
В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку.
|
![]() |
Remove ads
Архітэктура
Займаў квадратную ў пляне пляцоўку памерам 50 на 50 мэтраў, абнесеную з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5—4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахоўваўся дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сьцены з 4 вежамі ў кутох[2].
Галерэя
- Сучасны стан
- Памятны камень
- Валы
- Валы
- Бярозы на валах
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads