Старая Мыш

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Старая Мыш
Remove ads

Стара́я Мыш[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Мышанкі. Уваходзіць у склад Навамыскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі пад назвай Мыш як велікакняская (дзяржаўная) уласнасьць. З 1568 году ўладаньне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе ракі Мышанкі, збудаваў Мыскі замак. Замкавыя ўмацаваньні пазначаліся на мапе ВКЛ XVI ст. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. «У гарадку Мышы ўсіх людзей пазабівалі… І горад спалілі і разрабавалі дашчэнту».

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мыш апынулася уў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрняў. У пачатку XX стагодзьдзя маёнтак Старая Мыш, у Навамыскай воласьці, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася пасяленьне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старая Мыш абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Старая Мыш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, фальварак у Навамыскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

З 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці, з 8 красавіка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.

26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Чашаўлянскага ў склад Навамыскага сельсавету[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 — 47 чалавек
  • 2010 — 25 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads