Мэльхіёр Станіслаў Савіцкі
(пам. 1668) ваявода берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэльхіёр Станіслаў Саві́цкі гербу «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасьце) — кашталян берасьцейскі (1652—1666), ваявода берасьцейскі (1666—1668), сакратар каралеўскі, навуковец і паэт.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Быў сынам Альбрыхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мэльхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званьне доктара багаслоўя.
У 1648 року браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казімера Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 пасьлядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасьцейскім.
У 1655 року бараніў Берасьцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад даводзтвам Урусава і Баратынскага[3].
У часе Швэдзкага патопу бараніў Берасьце да 1657 року, пакуль да места не прыйшлі аб’яднаныя швэдзка-сяміградзкія Караля Густава і Дзёрдзя Ракоці. Аблога трывала з 7 да 23 траўня.
У 1662 року прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, спрычыненага вайсковымі дзеяньнямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ад 1666 року ваявода берасьцейскі. Забіты ў часе сойміку ваяводзтва[1].
Remove ads
Творы
- Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640)
- Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643)
- Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)
Сям’я
Жонка — Ганна, дачка Крыштапа Пякарскага.
Дзеці:
- Антоні, езуіт
- Караль Пётар, езуіт
- Дамінік Казімер
- Крыштаф Марцін
- Катарына, жонка Яна Юрыя Шуйскага
- Эмэрцыяна, манашка-брыгітка
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads