Берасьцейскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берасьце́йскі за́мак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVI стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], ля сутокаў Бугу і Мухаўцу. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Берасьцейскі замак | |
![]() Берасьцейскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′59″ пн. ш. 23°39′14″ у. д. |
Дата заснаваньня | X стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Берасьцейскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Берасьцейскі замак | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Берасьцейскі замак заснавалі ў ХІІІ ст., у сярэдзіне таго ж стагодзьдзя галіцка-валынскія князі з мэтай узмацненьня абароны паставілі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. Паводле летапісных зьвестак, яна была падобнай да Камянецкай. Пазьней за абарончым ровам, таксама ў міжрэччы Бугу і Мухаўцу, вырасла места Берасьце.
Вялікае Княства Літоўскае
У канцы XVI ст. замак умацавалі землянымі бастыёнамі і ўлучылі ў ланцуг агульнамескіх умацаваньняў.
Перабудова і мадэрнізацыя замка праводзіліся ў 1654—1658 гадох пад кіраўніцтвам каралеўскага інжынэра Якуба Банэльлі[1]. У праект мадэрнізацыі замку зрабіў нямалы ўнёсак вайсковы дарадца караля Швэцыі Карла X Эрык Дальбэрг.
У чэрвені 1658 году на «ўмацаваньне і завяршэньне берасьцейскага замку» вылучылі 10 000 флёрынаў. У студзені 1661 году замак інвэнтарызавалі каралеўскія камісары і сакратар Рэчы Паспалітай віцэ-аканом Аляксандар Сьлізень.
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1830-я гады расейскія ўлады зьнішчылі замак дзеля будаваньня фартэцыі.
Найноўшы час
У 1937—1938 гадох з ініцыятывы афіцэра арміі міжваеннай Польскай Рэспублікі Томаша Жука-Рыбіцкага на тэрыторыі замка прайшлі першыя раскопкі. За савецкім часам раскопкі на Замчышчы праводзіліся Пятром Лысенкам у 1969—1981 і ў 1988 годзе.
Remove ads
Архітэктура
Замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль яго не замянілі бастыённымі фартыфікацыямі. Ён меў пяць вежаў, зь якіх адна была праязной і вяла ў места. У XVI ст. драўляныя вежы і сьцены замка мелі блянкаваньне з г. зв. падсябіцьцямі.
Выява замка зьмяшчаецца на помніку будаваньня Берасьцейскай дарогі ў Варшаве.
Галерэя
- Гістарычная графіка
- Э. Дальбэрг, 1657 г.
- Э. Дальбэрг, 1657 г.
- Плян, 1657 г.
- Плян, 1725 г.
Заўвагі
- Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads