Мэры Шэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэры Шэлі
Remove ads

Мэры Ўолстанкрафт Шэлі (па-ангельску: Mary Wollstonecraft Shelley; 30 жніўня 1797, Лёндан — 1 лютага 1851) — ангельская паэтка і пісьменьніца рамантычнага жанру.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Яе бацькі — Ўільям Гудвін (лібэральны філёзаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Ўолстканкрафт (вядомая фэміністка, настаўніца і пісьменьніца). Маці памёрла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам зь яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненьнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізыялёгіі.

У 1814 годзе, ва ўзросьце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным ангельскім паэтам Пэрсі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадзкага меркаваньня, яны вырашылі пераехаць у кантынэнтальную Эўропу. Там Мэры пазнаёмілася зь іншым ангельскім паэтам Лордам Байранам.

Першай аповесьцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесьць «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй» (1818 год), натхненьнем для якой былі навуковыя дасьледаваньні ў галіне рэгенэрацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

  • Пераўтварэньне (Transformation, 1831)
  • Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
  • Вальпегра (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад пухліны мозга 1 лютага 1851 году.

Remove ads

Беларускія пераклады

«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads