Мэт’ю Пэры

канадзка-амэрыканскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэт’ю Пэры
Remove ads

Мэт’ю Лэнгфард Пэры (па-ангельску: Matthew Langford Perry; 19 жніўня 1969 году, Ўільямзтаўн, Масачусэтс, ЗША — 28 кастрычніка 2023, Лос-Анджэлес, ЗША) — канадзка-амэрыканскі актор і комік, найбольш вядомы рольляй Чэндлера Бінга ў амэрыканскім камэдыйным тэлесэрыяле «Сябры» (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме «Дзевяць ярдаў» і ягоным працягу «Дзесяць ярдаў». Пэры таксама быў запрошаным акторам у сэрыялах «Элі Макбіл», «Бэвэрлі-Гілз, 90210», «Заходняе крыло», «Клініка», удзельнічаў у агучваньні эпізоду «Сымпсанаў».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Не зважаючы на тое, што Мэт’ю нарадзіўся ў ЗША, дзяцінства ён правёў у сталіцы Канады горадзе Атава. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акторскай справе Пэры зрабіў яшчэ калі навучаўся ў школе, у шоў «Наш Горад», дзе ён гуляў героя Джорджа Гібса, і зьявіўся як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».

Пасьля працы на тэлебачаньні ён жадаў паступіць ва Ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расэла ў сэрыяле «Другі Шанец», ён пераключыўся на акторства.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads