Мэхмэд V
султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэхмэд V (па-турэцку: Beşinci Mehmet Reşat) — 35-ы султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1909 году па 1918 год. Сын султану Абдул-Мэджыда I[4]. Наступнікам Мэхмэда V быў ягоны зводны брат Мэхмэд VI. Ягонае 9-гадовае панаваньне было адзначанае стратай паўночнаафрыканскіх тэрыторыяў імпэрыі і астравоў Дадэканэс, уключаючы Родас, у выніку італьянска-турэцкай вайны. Акрамя таго, ён узначальваў імпэрыі падчас Першай балканскай вайны, калі Асманская імпэрыя страціла, амаль усе землі на захад ад Канстантынопалю, а таксама падчас Першай сусьветнай вайны, якая ў канчатковым выніку прывядзе да сканчэньня існаваньня імпэрыі.
Remove ads
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадіўся ў палацы Тапкапы ў Канстантынопалі ў 1844 годзе[5]. Як і многія іншыя патэнцыйныя спадчыньнікі пасаду, ён 30 гадоў правёў палацам гарэме. Дзевяць зь іх ён жыў у асабістым пакоі і ў гэты час вывучаў старажытнапэрсыдзкую паэзію. Ягонае кіраваньне пачалося 27 красавіка 1909 году. Але ён у значнай ступені ня меў рэальнай палітычнай сілы як сьледзтва младатурэцкай рэвалюцыі 1908 году і асабліва Асманскага перавароту 1913 году, які фактычна прывёў да ўлады дыктатарскі трыюмвірат, складзены з трох пашоў.
Менавіта за часам панаваньня Мэхмэда V Асманская імпэрыя панесла вялікія тэрытарыяльныя страты, як то землі ў Паўночнай Афрыцы і на Балканскім паўвостраве. У выніку Другой балканскай вайны Асманская імпэрыя здолела вярнуць трошку земляў, як то Ўсходнюю Тракію і горад Эдырнэ. Раптоўная страта гэтых велізарных зямельных тэрыторыяў, якія на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся пад асманскай уладай, была глыбока шакавальнай для асманскіх туркаў і прывяла да масавае рэакцыі насельніцтва супраць улады, якая дасягнула кульмінацыі за часам Асманскага дзяржаўнага перавароту 1913 году. У наступны год краіна далучылася да Першай сусьветнай вайны, заняўшы бок Нямецкай імпэрыі праз пранямецкую палітыку Энвэра-пашы. Сам Мэхмэд V наўрад ці быў здольны прадухіліць аб’яўленьне вайны асманамі дзяржавам Антанты.
Памёр 3 ліпеня 1918 году ў палацы Ілдыз ва ўзросьце 73 гадоў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads