Мэхмэд VI
султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэхмэд VI (па-турэцку: Altıncı Mehmet) — 36-ы і апошні султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 4 ліпеня 1918 году да 1 лістапада 1922 году, за часам калі Асманская імпэрыя распалася ў выніку Першай сусьветнай вайны і 29 кастрычніка 1923 году была замененая Турэцкай Рэспублікай. Успадкаваў пасад пасьля сьмерці Мэхмэда V[6]. Ягоным бацькам быў султан Абдул-Мэджыд I, а маці, Гюлюсту Ханым, зьяўлялася этнічнай абхазкай і дачкой прынца Тахіра Бэя Чачбы[7].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Мэхмэд нарадзіўся ў палацы Далмабахчэ, у Канстантынопалі 14 студзеня 1861 году[8]. Ягоны бацька, султан Абдул-Мэджыд I, памёр, калі Мэхмэду было ўсяго пяць месяцаў, а ягоная маці памерла, калі яму было чатыры гады. Уступіў на пасад падчас заключнага этапу Першай сусьветнай вайны, у якой Асманская імпэрыя ўдзельнічала на баку Нямецкае імпэрыі. Да лета 1918 году ваеннае становішча імпэрыі было вельмі цяжкім.
Брытанскія і хаўрусныя войскі захапілі Багдад, Дамаск і Ерусалім падчас вайны, і большая частка Асманскай імпэрыі была падзеленая паміж імі. На канфэрэнцыі ў Сан-Рэма ў красавіку 1920 году французам быў прадастаўлены мандат на Сырыю, а ангельцы атрымалі кіроўныя паўнамоцтвы над Палестынай і Мэсапатаміяй. 10 жніўня 1920 году прадстаўнікі Мэхмэда падпісалі Сэўрскую дамову, якая прызнаў мандаты і прызнаў Гіджаз незалежнай дзяржавай.
У выніку цяжкіх наступстваў вайны Мэхмэд страціў падрымку турэцкіх нацыяналістаў, якія пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля былі сфармавалі 23 красавіка 1920 году ў Анкары Вялікую нацыянальную асамблею Турэччыны. Новая структура 1 лістапада 1922 году скасавала султанат і абвесьціла рэспубліку, такім чынам Мэхмэд VI канчаткова страціў уладу. Мэхмэд быў вымушаны бешчы з краіны, скарыстаўшыся ангельскім вайсковым карабелем, які даставіў яго на Мальту. Свае апошнія гады правёў у Італіі ў Сан-Рэма, дзе памёр 16 траўня 1926 году. Пахаваны ў Дамаску.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads