Герб Жамойцкага староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Жамойцкага староства (Жамойцкага княства, Жамойці) або «Мядзьведзь»[1] — геральдычны сымбаль Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага (у шырэйшым сэнсе — Жамойці), нацыянальны сымбаль жамойтаў: у чырвоным полі чорны паўсталы мядзьведзь з срэбным (часам выяўлялі залатым) ашыйнікам.
Remove ads
Гісторыя

Мядзьведзя на гербе Жамойці зьвязвалі з Урсынамі, адным зь легендарных арыстакратычных родаў, якія паводле легенды пра Палемона перасяліліся з Італіі ў Літву, бо прозьвішча роду паходзіць ад лац. ursus 'мядзьведзь, мядзьведжы'. Аднак у Грунвальдзкай бітве (1410 год) і на Канстанцкім царкоўным саборы (1415 год) жамойты бралі ўдзел яшчэ без свайго герба, у Канстанцы яны прасілі вялікага князя Вітаўта дазволу карыстацца яго геральдыкай. Мядзьведзь, які стаіць на чатырох лапах, на пячаці вялікага князя Вітаўта, які раней лічылі гербам Жамойці, выявіўся гербам Смаленскага княства, бо на пячацях вялікіх князёў Аляксандра, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста над мядзьведзем надпіс Smoleghne (Смаленскі)[2].
Найбольш раньняя вядомая выява гербу Жамойці — на кубку, вырабленым у 1492 годзе для вялікага князя Аляксандра. Тое, што гэта сапраўды Жамойць, а не Смаленск, сьведчыць аналягічна скампанаваны герб на залатой манэце Жыгімонта Аўгуста 1548 году. У 1584 годзе герольд Барташ Папроцкі ўпершыню падаў апісаньне гербу Жамойці — у чырвоным полі чорны мядзьведзь зь белым ланцугом вакол шыі. У 1669 годзе герб Жамойці ўпершыню адлюстравалі на вялікіх дзяржаўных пячацях ВКЛ[3].
На вялікім гербе Расейскай імпэрыі таксама выяўлялі «герб Самагіцкі» — у залатым полі чорны, паўсталы на задніх лапах, мядзьведзь, з чырвонымі вачыма і языком.
Remove ads
Галерэя
- каля 1586 г.
- каля 1720 г.
- З Пасольскай залі Каралеўскага замка ў Варшаве
- З гербоўніка Каспара Нясецкага, 1743 г.
- У складзе вялікага гербу ВКЛ на вокладцы Статуту, 1614 г.
- У складаным гербе ў Вавэльскім замку ў Кракаве
- На вялікай пячаці караля і вялікага князя Аўгуста Саса, 1738 г.
- У складзе вялікага гербу Расейскай імпэрыі, 1882 г.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads