Мігел Лопіш
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́гу Міге́л Алмэ́йда Ко́шта Ло́піш (па-партугальску: Hugo Miguel Almeida Costa Lopes; нар. 19 сьнежня 1986 году, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клюбу «Амора». Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Лопіш пачынаў сваю прафэсійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бэнфікі». У наступным сэзоне ён перайшоў у клюб ніжэйшай лігі «Апэрарыю».
Пасьля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел у сэзоне 2007—2008 гадоў перайшоў у клюб «Рыю Аві». У першым сэзоне ў «Рыю» Лопіш быў гульцом стартавага складу й дапамог камандзе праз два гады вернуцца ў партугальскую Супэрлігу.
Дзякуючы стабільнай гульні «Рыю Аві», у тым ліку супраць «Бэнфікі» й «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 году Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сэзоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусыле, ён зьяўляўся на поле ня гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 зь якіх у старце.
У канцы жніўня 2010 году новы трэнэр каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў гішпанскі «Бэтыс»[4]. 2 верасьня 2010 году ён прайшоў мэдычны агляд і далучыўся да каманды[5]. У 2012 годзе на правах арэнды выступае за «Брагу».
Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сэзоне 2012—2013 гадоў, аднак у студзені 2013 году Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынгу», а ў процілеглым кірунку, паводле пагадненья, быў накіраваны Марат Ізмайлаў[6]. 7 ліпеня 2013 году Мігел на правах арэнды перайшоў у табар францускага клюбу «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1[7].
Міжнародная
Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Эўропы 2012 году[8]. 2 чэрвеня 2012 году Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турэччыны ў Лісабоне[9].
Remove ads
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010, 2011, 2012
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2015
«Акхісар Бэледыеспор»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads