Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы
Remove ads

Міжнаро́дныя сі́лы садзе́йнічаньня бясьпе́цы (МССБ) — міжнародная місія бясьпекі ў Аўганістане пад кіраўніцтвам НАТО, створаная ў сьнежні 2001 згодна з Рэзалюцыяй 1386 Рады бясьпекі ААН[1], як гэта прадугледжвае Бонскае пагадненьне[2].

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіны ...

Часам іх называлі Сіламі кааліцыі. Галоўная задача МССБ — падрыхтоўка Аўганскіх сілаў нацыянальнай бясьпекі (АСНБ) і аказаньне дапамогі Аўганістану ў перабудове ключавых дзяржаўных інстытуцыяў. Акрамя таго, МССБ удзельнічае ў вайне з паўстанцкімі групоўкамі.

Першапачаткова МССБ прызначаліся для абароны Кабулу і ваколіцаў ад Талібану, Аль-Каіды і фракцыйных вайскаводаў, а таксама для прадастаўленьня магчымасьці стварэньня Аўганскае пераходнае адміністрацыі, ачоленай Хамідам Карзаем[3]. У кастрычніку 2003 Рада бясьпекі ААН ухваліла пашырэньне місіі МССБ на ўвесь Аўганістан[4]. З 2006 МССБ удзельнічалі ў інтэнсыўных баявых апэрацыях у паўднёвым і ўсходнім Аўганістане.

У склад корпусу ўваходзяць жаўнеры амэрыканскіх, брытанскіх узброеных сілаў, краінаў-сябровак НАТО і некалькіх іншых дзяржаваў.

Remove ads

Беларусь

Ад 2004 году ўрад Беларусі дазволіў пасадку амэрыканскіх самалётаў на беларускіх лётнішчах пры пералёце ў Аўганістан. Ад студзеня 2011 году Беларуская чыгунка пачала правоз амэрыканскіх грузаў у Аўганістан. У 2013 годзе чыгуначныя грузаперавозкі празь Беларусь для патрэбаў Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпецы пашырылі[5].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads