Міжнародны турнір юных фізыкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны турнір юных фізыкаў — каманднае спаборніцтва школьнікаў ва ўменьні вырашаць складаныя навуковыя задачы, уяўляць рашэньні гэтых задачаў у пераканаўчай форме і абараняць свае рашэньні ў навуковых дыскусіях, якія завуцца «фізбаямі».

Заданьні

Міжнародны арганізацыйны камітэт (IOC) адбірае 17 задачаў. Гэтыя задачы закранаюць розныя галіны фізыкі, а часта зьяўляюцца міждысцыплінарнымі. Задачы Турніру нельга вырашыць за кароткі час вядомымі мэтадамі, як, напрыклад, на іспыце. Яны сфармуляваныя ў вольным стылі, могуць разглядацца з розных бакоў і дапушчаюць розныя падыходы да рашэньня. Мэта ўдзельніка (і ягонага навуковага кіраўніка) — дасьледаваць праблемы як мага глыбей і сабраць за час падрыхтоўкі як мага больш інфармацыі аб прапанаваных фізычных зьявах.
Спосабы збору такіх ведаў не абмяжоўваюцца і, такім чынам, ставяць удзельніка ў тыя жа ўмовы, у якіх знаходзіцца звычайны дасьледнік. Рашэньні задачаў і нават спосаб рашэньня цалкам невядомыя. Вось чаму задачы Турніру публікуюцца амаль за год да самога спаборніцтва. Гэта дае ўдзельнікам магчымасьць правесьці ўсе неабходныя экспэрымэнты, распрацаваць тэорыю, вырабіць пошук літаратуры (у тым ліку і ў Інтэрнэце), магчыма, пракансультавацца ў экспэртаў, і г. д. Не апошнюю ролю адыгрываюць уменьне арганізаваць свой час і навыкі працы ў камандзе.
Remove ads
Падрыхтоўка
Адзін з найболей важных аспэктаў, калі не найважнейшы аспэкт у Турніры — гэта падрыхтоўчая фаза. У падрыхтоўкі ёсьць дзьве асноўныя мэты. Па-першае, важна як мага глыбей разабрацца ў прапанаваных фізычных праблемах. Гэта трэба для таго, каб упэўнена прааналізаваць рашэньне іншай каманды, і, пры неабходнасьці, знайсьці памылкі ці заганы ў гэтым рашэньні. Зь іншага боку, варта самім падрыхтаваць структураваны даклад, у якім выказаць усе зьвесткі, якія атрымалася знайсьці аб пэўнай фізычнай праблеме.
Remove ads
Ход турніру
Падчас Турніру праводзіцца шэраг дыскусійных навуковых сустрэч, якія завуцца «фізычнымі баямі» або проста «фізбаямі». Першыя з гэтых баёў завуцца «адборачнымі», і ў іх удзельнічаюць усе каманды. Тры каманды, якія набралі ў выніку адборачных баёў лепшыя балы, праходзяць ў фінальны фізбой, у якім і вызначаецца пераможца турніру.
Адборачныя баі
У пачатку турніру праводзіцца лёсаваньне, паводле якога каманды разьмяркоўваюцца ў групы па тры каманды. Калі агульны лік каманд ня дзеліцца на тры, утвараюцца адна або дзьве чатырохкамандныя групы. Пасьля гэтага ўсе групы (раўналежна і ў розных памяшканьнях) праводзяць першы адборачны фізбой. Потым каманды пераразьмяркоўваюцца па іншых групах (зьмешваюцца) паводле лёсаваньня. Гэта неабходна таму, што інакш адны і тыя жа каманды ўдзельнічалі б у адным і тым жа фізбоі. Працэдура паўтараецца да канчатку адборачных баёў.
Remove ads
Структура фізбою
Падчас фізбою кожная з камандаў па чарзе займае адну з трох або чатырох роляў:
- дакладчыка
- апанэнта
- рэцэнзэнта
- назіральніка (толькі ў выпадку чатырохкаманднага бою).
Каманда-дакладчык уяўляе сваё рашэньне вызначанай задачы. Пры гэтым выбірае задачу не яна сама, а іншая каманда, каманда-апанэнт. Рашэньне абмяркоўваецца падчас дыскусіяў, а каманда-апанэнт выказвае свае думкі аб прапанаваным рашэньні (абмяркоўвае яго моцныя і слабыя бакі, пры неабходнасьці растлумачвае памылковасьць поглядаў дакладчыка). Каманда-рэцэнзэнт падводзіць вынік фізбоя і агучвае сваю незалежную адзнаку выступаў дакладчыка і апанэнта.
Remove ads
Каманды
Кожная краіна адпраўляе на IYPT адзіную каманду. Каманда складаецца зь пяці вучняў (старэйшых клясаў). Удзел студэнтаў не дазваляецца. Капітан узначальвае каманду і зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком каманды на працягу фізбою.
Каманду суправаджаюць два навуковыя кіраўнікі (выкладчыкі).
У шматлікіх краінах існуюць адукацыйныя цэнтры, звычайна пры ўнівэрсытэтах, якія рыхтуюць і адбіраюць каманды. Напрыклад, у Аўстрыі існуе афіцыйна прызнаная асацыяцыя, якая праводзіць Austrian Young Physicists' Tournament.
У Расеі адзінай актыўнай арганізацыяй такога тыпу зьяўляецца Цэнтар ПОИСК, у Нямеччыне — Schülerforschungszentrum (Школьны навукова-дасьледчы цэнтар).
Акрамя таго, у шматлікіх краінах праводзяцца нацыянальныя падрыхтоўчыя і адборачныя турніры для таго, каб вызначыць склад нацыянальнай каманды.
Remove ads
Турнір на Беларусі
Першы задакумэнтаваны ўдзел беларускіх камандаў у Турніры адбыўся ў 1989 годзе, калі каманда менскай школы № 16 удзельнічала ў 2-м Усесаюзным турніры юных фізыкаў у Маскве, які быў сумешчаны з 2nd IYPT[1].
Натальля Анішчук была першай беларускай пераможцай у асабістым заліку і атрымала права паступленьня ў ВНУ фізыка-матэматычнага профіля без іспытаў[2].
Сыстэматычны ўдзел у турнірным руху Рэспубліка Беларусь пачала прымаць з 1991 г.[3] Пасьля стварэньня ў 1990 годзе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ягоныя каманды штогод прымалі ўдзел у расейскіх і міжнародных турнірах. Так, увесну 1992 г. каманда Беларусі заваявала дыплём III ступені на Расейскім першынстве. Улетку таго жа году, дзякуючы напружанай працы, беларуская каманда атрымала перамогу на 5th IYPT.[4]
У сувязі з ростам прыхільнікаў новага спаборніцтва зьявілася неабходнасьць правядзеньня сваіх Турніраў на Беларусі. На базе Ліцэя БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 27 лютага 1993 году ў Менску ўрачыста адкрыўся I Рэспубліканскі Турнір юных фізыкаў, які сабраў пяць камандаў (больш за 30 школьнікаў) зь Берасьця, Менску, Магілёва[5].
На пачатку 2000-х гадоў турнірны рух на Беларусі стаў інтэлектуальным спаборніцтвам з устоянымі правіламі і шырокім ахопам удзельнікаў па ўсей Беларусі.
Як і раней, нацыянальныя турніры арганізуюцца на Беларусі фізычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Беларуская нацыянальная каманда ўпэўнена дабіваецца посьпехаў на турніры. У 1997 годзе на 10-м турніры (Хэб, Чэхія), на 15-м (Адэса, Украіна), у 2005 годзе на 18-м (Вінтэртур, Швайцарыя) і на 24-м у 2011 г. (Тэгеран, Іран)[6] беларуская каманда выйгравала срэбра.
Remove ads
Дасягненьні беларускіх камандаў
Remove ads
Пераможцы, задачы і месцы правядзеньня
Каманды-ўдзельніцы
H (host) — гэта краіна, ў якой спаборніцтва была праведзена, Назір — краіна прысутнічала як назіральнік.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads