Фізычны факультэт БДУ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фізычны факультэт БДУ
Remove ads

Фізы́чны факультэ́т Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — адзін з самых вялікіх факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэту 10 катэдраў[1], 10 навукова-дасьледчых лябараторыяў, «Беларускі міжвузаўскі цэнтар» і абсэрваторыя. На факультэце вядуцца фундамэнтальныя і прыкладныя дасьледаваньні, а таксама прамысловыя, тэхналягічныя і іншыя распрацоўкі.

Thumb
Фізычны факультэт БДУ
Remove ads

Гісторыя факультэту

Факультэт бярэ пачатак ад фізыка-матэматычнага аддзяленьня пэдагагічнага факультэту БДУ, утворанага ў 1932 годзе. У 1933 годзе зь фізыка-матэматычнага аддзяленьня быў створаны фізыка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізыка-матэматычны факультэт уключаў 4 катэдры: катэдру агульнай фізыкі (заг. — дацэнт Ільля Некрашэвіч), катэдру тэарэтычнай фізыкі (заг. катэдры — дацэнт Фёдар Фёдараў), катэдру рэнтгенафізыкі (заг. — дацэнт Іосіф Шапіра), катэдру электрамагнітных ваганьняў (заг. — прафэсар Яўген Сьняткоў). У 1941 годзе, у сувязі з вайной і акупацыяй, фізыка-матэматычны факультэт прыпыніў сваю дзейнасьць і зь верасьня 1943 году функцыянаваў на станцыі Сходня пад Масквой, дэканам з таго моманта да 1950 году быў Фёдар Фёдараў. У 1944 годзе супрацоўнікі вярнуліся ў Менск. Першыя пасьляваенныя выпускі складалі 5—10 чалавек штогод[2]. У 1950-я гг. на аддзяленьні фізыкі навучалася толькі 50 студэнтаў. У 1953 гадзе акадэмікі АН БССР Антон Сеўчанка, Барыс Сьцяпанаў і крыху пазьней Міхаіл Ельяшэвіч пераехалі ў Менск і пачалі працаваць у БДУ. Зь іхнімі імёнамі зьвязанае стварэньне буйных навуковых школ. Імі адпаведна ўсталёўваецца сувязь паміж будовай і спэктральна-люмінесцэнтнымі ўласьцівасьцямі злучэньняў урану, разьвіваецца спэктраскапія адмоўных плыняў сьвятла, разьвіваюцца мэтады разьліку ваганьняў малекулярных комплексаў[3]. У 1953 годзе створаная катэдра спэктральнага аналізу, для спэцыялізацыі на катэдру былі накіраваныя 20 студэнтаў[4]

У кастрычніку 1958 году фізыка-матэматычны факультэт разьдзяліўся на фізычны факультэт і матэматычны факультэт (апошні у 1975 годзе перайменаваны ў мэханіка-матэматычны факультэт). Першым дэканам факультэту стаў Міхаіл Халімановіч. У 1960—1970 гады фізычны факультэт актыўна разьвіваўся. У 1971 годзе на дзённым аддзяленьні вучыліся 1875 студэнтаў, існавала таксама вячэрняе аддзяленьне, на якім вучыліся 455 студэнтаў. На базе навукова-дасьледчых лябараторыяў фізычнага факультэту ў 1971 годзе ствараецца Навукова-дасьледчы інстытут прыкладных фізычных праблемаў пад кіраўніцтвам акадэміка Антона Сеўчанкі. У 1976 годзе на базе 4-х катэдраў фізычнага факультэту быў створаны факультэт радыёфізыкі і электронікі. У 1984—2003 гг. загадчыкам катэдры тэарэтычнай фізыкі быў прафэсар Леанід Баркоўскі. У 1986 пры падтрымцы загадчыка катэдрай ядзернай фізыкі Станіслава Шушкевіча (малодшага) ствараецца Інстытут ядзерных праблемаў, які ўзначаліў прафэсар катэдры ядзернай фізыкі Уладзімер Барышэўскі.

У 2018 годзе катэдра атамнай фізыкі і фізычнай інфарматыкі ліквідаваная, супрацоўнікі перайшлі ў склад катэдры фізычнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі. 17 сьнежня 2018 году загадам рэктара БДУ дэканам факультэта прызначаны кандыдат фізіка-матэматычных навук Міхаіл Ціваноў, які да гэтага з’яўляўся загадчыкам кафедры энергафізікі.[5].

Remove ads

Структура факультэту

Катэдры

  1. Катэдра агульнай фізыкі (заснаваная ў 1938; загадчык — дацэнт Анатоль Слабадзянюк[6]).
  2. Катэдра біяфізыкі (засн. ў 1973; заг. — д. б. навук Рыгор Марціновіч[7]).
  3. Катэдра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізыкі (засн. ў 1961; заг. — кандыдат фіз.-матэматычных навук Ірына Рушнова[8]).
  4. Катэдра лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі (засн. ў 1953; заг. — прафэсар Аляксей Толсцік[9]).
  5. Катэдра кампутарнага мадэляваньня (засн. ў 1988; заг. — дацэнт Алег Раманаў[10]).
  6. Катэдра тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі (засн. ў 1938; заг. — прафэсар Аляксандар Фурс[11]).
  7. Катэдра фізыкі цьвёрдага цела і нанатэхналёгій (засн. ў 1957; заг. — прафэсар Уладзімер Углоў[12]).
  8. Катэдра фізыкі паўправаднікоў і нанаэлектронікі (засн. ў 1966; заг. — прафэсар Уладзімер Аджаеў[13]).
  9. Катэдра фізычнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі[7] (засн. ў 1953; заг. — доктар фіз.-мат. навук Андрэй Навіцкі[14]).
  10. Катэдра ядзернай фізыкі (засн. ў 1961; заг. — дацэнт Андрэй Цімошчанка[15]).

Навукова-дасьледчыя лябараторыі

  1. Біяфізыкі і біятэхналёгіяў.
  2. Высокаэнэргетычнай іённай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі.
  3. Нелінейнай оптыкі і спэктраскапіі.
  4. Спэктраскапіі паўправаднікоў.
  5. Фізыкі і тэхнікі паўправаднікоў.
  6. Фізыкі іённа-плязмавай мадыфікацыі цьвёрдых целаў.
  7. Фізыкі электронных матэрыялаў.
  8. Вузавай інжынэрыі ды нанабіятэхналёгіяў.
  9. Спэктраскапічных сыстэм.
  10. Энэргаэфэктыўных матэрыялаў ды тэхналёгіяў.
Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads