Брысбэйн
сталіца Кўінзлэнду (Аўстралія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтар штату Кўінзлэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасьці (пасьля Сыднэю і Мэльбурну) горад краіны. Разьмешчаны ў лукавіне ракі Брысбэйн прыблізна за 23 км ад яе вусьця.
Remove ads
Гісторыя
На тэрыторыі сучаснага Брысбэйну спрадвеку насялялі абарыгены.
У 1823 годзе дасьледчая група на чале з Джонам Оксьлі спусьцілася ўніз па рацэ Брысбэйн і дайшла да адзнакі, якая цяпер вядомая як Брысбэйнскі бізнэс-цэнтар. Кўінзлэнд утварыўся ў 1859 годзе, і Брысбэйн, які атрымаў назву ў гонар генэрала Томаса Брысбэйна, быў абвешчаны яго сталіцай. Характэрна, што ў той час Брысбэйн не зьяўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус гораду (city).
Remove ads
Дэмаграфія
Брысбэйн па хуткасьці росту насельніцтва займае 1 месца ў Аўстраліі і 2 месца ў сьвеце. Паводле афіцыйных зьвестак, у пэрыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва гораду вырасла на 11,5%.
Паводле вынікаў апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбэйну складаюць замежнікі, 1,7% гарадзкога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5% жыхароў гораду ангельская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца ангельскай як другой мовай. За ангельскай па распаўсюджанасьці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым віетнамская і італьянская.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Вонкавыя спасылкі
Брысбэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Brisbane City Council — Гарадзкі савет Брысбэйну (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads