Мікалай Дзяжковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Дзяжковіч (? — 1467, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1453 году).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з Салечнікаў. Праз размаітыя запісы пра ягонае паходжаньне дакладна невядома, ці Мікалай быў сынам Дзерслава (Derslai), ці яго патронімам было «Дзяжковіч» (Dzierzgowicz). Афіцыйныя лісты паведамляюць аб ім: «Nicolaus Derslai de Soleczniky» (Мікалай, сын Дзерслава з Салечнікаў) або «Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus» (Мікалай па прозьвішчы Дзяжковіч, літвін родам)[1]. Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Па сьмерці біскупа Мацея ў 1453 годзе вялікі князь Казімер жадаў высьвяціць на віленскае біскупства выдатнага тэоляга паляка Судзівоя з Чэхла, але той адмовіўся на той падставе, што ня ведаў літоўскае мовы («Generose mi Rex, Lithwanicum ydioma ignoro…»)[2] («літоўскаю моваю» ў літоўскім касьцёле, як і наогул у ВКЛ, называлася беларуская мова[3]). Прывілей, выдадзены вялікім князем Казімерам Літве перад ад’ездам на караляваньне ў Польшчу, вымагаў прызначаць сьвятарамі ў касьцёлы Літвы адно прыродных ліцьвіноў: «Которая ж то церква головная, зборная, кляштырная, иж бы пуста была, а пастыря не держала, <…> не иного, а любо не иных, пастыря, а любо пастырев давати маем, нижли Великого Князьства Литовского прыроженого, аж достойными обычаи найден будеть…». Таму біскупам віленскім быў абраны Мікалай Дзяжковіч.
Remove ads
Лісты
Захаваўся (у пазьнейшай лацінскай транскрыпцыі) фундацыйны ліст Барталямэя, дзедзіча сяла Раготнага (у Слонімскай воласьці), 1460 году, выдадзены пры аблічнасьці біскупа віленскага Мікалая: «…я Бартоломей дедич в Роготной, жадаючы збавенья слушного душе моей и теж моих продков и наместников, и теж од Пана Бога Всемогущого осягаючы заплату вечную, церковь в селе моем або дворе моим зовомом Рогатная, надал есми и поднесл есми през велебного отца в пане Хрыстусе князя Миколая з Божей ласки бискупа Виленского на честь и на хвалу Бога Всемогущого и Бартломея святого апостола, святой Ельжбеты, всих святых. (…) Пры той речы будучым велебному отцу Миколаю бискупу Виленскому…»[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads