Салечнікі
горад у Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сале́чнікі (лет. Šalčininkai) — места ў Летуве, на рацэ Сольчы. Адміністрацыйны цэнтар Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 6609 чалавек. Знаходзяцца за 45 км ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Ліда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Ліда.
Вялікія Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся капліца Маці Божай аўтарства Лаўрына Гуцэвіча і палацава-паркавы ансамбль Вагнэраў, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Тапонім Салечнікі ўтварыўся ад ракі Сольчы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Scholczniky (8 сьнежня 1485 году)[2]; Solieczniki (26 жніўня 1494 году)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Салечнікі датуецца 1311 годам (у прускіх хроніках упамінаецца пад назвай Salsniken або Saletzniken), калі іх захапіла і зруйнавала крыжацкае войска з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад камандаю ордэнскага камтура Генрыха. Крыжакі захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча Тэўтоўскі ордэн учыняў у 1378, 1382 і 1394 гадох.
З XIV стагодзьдзя Салечнікі знаходзіліся ў валоданьні Глябовічаў. У 1410 годзе тут збудавалі першы касьцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў мястэчку існавала пратэстанцкая капліца і юдэйскі малітоўны дом. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Салечнікі захапіла і зьнішчыла маскоўскае войска.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Мястэчка пацярпела ў вайну 1812 году. Увосень 1821 году ў Салечніках гасьцяваў Адам Міцкевіч, які назіраў на мясцовых могілках беларускі абрад Дзядоў. Абрад зрабіў на паэта вялікае ўражаньне і паслужыў штуршком да напісаньня паэмы «Дзяды»[3]. Жыхары мястэчка ўзялі актыўны ўдзел у вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з расейскімі войскамі пад камандаю Людвіка Нарбута.
Па ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка разьвівацца. На 1866 год тут быў 31 будынак. Асаблівы штуршок у разьвіцьці Салечнікаў адбыўся ў 1882 годзе, калі празь мястэчка прайшла чыгунка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Салечнікаў
- Вуліца, 1812 г.
- Штаб, 9 ліпеня 1812 г.
- Штаб, 9 ліпеня 1812 г.
- Стары касьцёл, 1931 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Салечнікі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Салечнікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1956 годзе Салечнікі атрымалі статус места, а ў 1972 годзе сюды з Эйшышак перанесьлі цэнтар раёну.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл. Я. Булгак, 1930-я гг.
- Сядзіба, 1906 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 459 чал., зь іх 316 каталікоў, 9 праваслаўных і 134 юдэі[4]
- XX стагодзьдзе: 1929 год — 587 чал.; 1939 год — 844 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 6609 чал.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Помнікі: Адаму Міцкевічу; Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863—1864 гадоў (аўтар — Валяр'ян Янушкевіч), пастаўлены зь ініцыятывы Беларускага цэнтру культуры ў Салечніках[3]
Славутасьці
- Капліца прыдарожная Маці Божай (канец XVIII ст.)
- Могілкі каталіцкія
- Сядзіба Вагнэраў (1840-я)
Страчаная спадчына
- Капліца-пахавальня Вагнэраў (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Пятра (XVIII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Салечнікаў
- Сядзіба
- Капліца
- Новы касьцёл
- Помнік Адаму Міцкевічу
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads